Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

АДКРЫЦЦЁ КАНСУЛЬТАЦЫЙНАГА ПУНКТА – 19.11.2007


ТРАНСГРАНІЧНЫ ЦЭНТР ПАДТРЫМКІ РЫНКА ПРАЦЫ
КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫ ПУНКТ ДЛЯ ІМІГРАНТАЎ
19.11.2007 г. адбылося Адкрыццё Кансультацыйнага Пункта ў 2 этапах:

  1. прэсканферэнцыя ў офісе Інстытута Рынка Працы ў Любліне па вул. Ляшчынскага 14/1-3 (2 паверх),
  2. урачыстасць адкрыцця ў Вучэбна-Канферэнцыйным Цэнтры Еўрапейскага Дома Сустрэч у Насутаве.


ПРЭСКАНФЕРЭНЦЫЯ

Прэсканферэнцыя пачалася 19.11.2007г. у 9:15.

На прэсканферэнцыі былі прадстаўлены:

  • Праект «Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынка Працы»
  • Кансультацыйны Пункт для Працадаўцаў і Імігрантаў
  • Актуальная сітуацыя, якая датычыць легальнага працаўладкавання іншаземцаў у Люблінскім ваеводстве,
  • Міграцыйная сітуацыя на Украіне, а таксама прывабнасць польскага рынка працы

Удзельнікамі прэсканферэнцыі былі:

  • Яраслаў Шымчук, дырэктар Аддзялення Сацыяльнай Палітыкі Люблінскага Ваеводскага Урада
  • Артур Сэрока, Гарадскі Цэнтр Занятасці Насельніцтва ў Любліне
  • Руслана Стасюк, старшыня Валынскага Центра Рэсурсаў – Таварыства Аховы Правоў Моладзі
  • Конрад Конефал, Дырэктар Інстытута Рынка Працы
  • др Іванна Шубіна, каардынатар Кансультацыйнага Пункта для Працадаўцаў і Імігрантаў

Прадстаўнікі СМІ: TVP3 – Люблінская Панарама, Радыё Люблін, Радыё Эр, Радыё Центр, Люблінскі Кур'ер, Дзеннік Усходні, Брэсцкі Кур'ер, Кур'ер Валынскага Універсітэта імя Лэсі Украінкі.

УРАЧЫСТАСЦЬ АДКРЫЦЦЯ

Урачыстае адкрыццё Кансультацыйнага Пункта для Працадаўцаў і Імігрантаў пачалося ў 11:00 павітаннем удзельнікаў – Томаш Ружняк, Старшыня Еўрапейскага Дома Сустрэч – Фонд Новы Стаў, а таксама ад імя Люблінскага Ваеводы – Яраслаў Шымчук, дырэктар Аддзялення Сацыяльнай Палітыкі Люблінскага Ваеводскага Урада.

Сярод гасцей на афіцыйным адкрыцці былі прадстаўнікі Дэпартамента Міграцыі пры Міністэрстве Працы і Сацыяльнай Палітыкі, Катажына Кэмпа, Дырэктар Гарадскога Цэнтра Занятасці, а таксама дырэктары Раённых Цэнтраў Занятасці ў Свідніку, Любартаве, Пулавах, Парчэве, Радзыне Падласкім, Краснымставе, Янове Любельскім, Львове і Луцку, а таксама дырэктары фірм, якія зацікаўлены легальным працаўладкаваннем іншаземцаў у Польшчы, прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый з Беларусі, Украіны і Польшчы.

У першай частцы канферэнцыі Конрад Конефал, Дырэктар Інстытута Рынка Працы, прадставіў праект «Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынка Працы», у рамках якога быў адкрыты Кансультацыйны Пункт.

Далей прэзентацыю Кансультацыйнага Пункта для Працадаўцаў і Імігрантаў правяла др Іванна Шубіна, каардынатар Пункта.

На адкрыцці былі прадстаўлены наступныя тэмы:

  • Працэдуры і статыстыкі, якія датычаць легальнага працаўладкавання іншаземцаў у Люблінскім ваеводстве – Йоанна Пекарска, Аддзяленне Сацыяльнай Палітыкі Люблінскага Ваеводскага Урада
  • Рэгістрацыя іншаземцаў у польскім Цэнтры Занятасці Насельніцтва. Працэдура выдачы пасведчання аб намеры даручэння працы іншаземцам – Рэната Чэронко, Гарадскі Цэнтр Занятасці Насельніцтва ў Любліне
  • Палітыка Польшчы па пытаннях іміграцыі – Эмілія Малыс, Дэпартамент Міграцыі пры Міністэрстве Працы і Сацыяльнай Палітыкі
  • Міграцыйная сітуацыя на Украіне. Характарыстыка дзейнасці Львоўскага Цэнтра Дапамогі для Эмігрантаў – Зорана Стоцко, дарадчык, Захадна-Украінскага цэнтра рэсурсаў.

На заканчэнне адбылася дыскусія на тэму Сітуацыя сям'і ў кантэксце міграцыйных рухаў у Польшчы, Украіне і Беларусі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый з Польшчы, Украіны і Беларусі, а таксама Ураду РП.


MEDIA O NAS : АДКРЫЦЦЁ КАНСУЛЬТАЦЫЙНАГА ПУНКТА ДЛЯ ПРАЦАДАЎЦАЎ І ІМІГРАНТАЎ

IRPIRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRPIRP


INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY