ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА
Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 30 жніўня 2006 г. па пытанні выканання працы іншаземцамі без неабходнасці атрымання дазволу на працу (З.В. 2006 нум 156 паз. 1116) акрэслівае выпадкі, у якіх даручэнне выканання працы іншаземцам на тэрыторыі Польшчы дазваляецца без неабходнасці атрымання дазволу на працу.
Згодна з Пастановай Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 30 жніўня 2006 г. існуе Спіс галін, у якіх пры прыняцці на працу іншаземца па пералічаных прафесіях не патрэбны дазвол.
СПІС ГАЛІН
- Іншаземцы, якія праводзяць навучанні, удзельнічаюць у прафесійных стажах, выконваюць функцыю кансультанта, наглядчыка ў дапаможных праграмах;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца настаўнікамі замежных моў або якія праводзяць заняткі на замежных мовах, калі гэтая мова з’яўлецца іх роднай;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца членамі арміі або цывільнага персанала, якія выконваюць працу ў міжнародных воiнскіх структурах, якія знаходзяцца на тэрыторыі РП;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца пастаяннымі карэспандэнтамі замежных СМІ;
- Іншаземцы, якія выконваюць артыстычныя паслугі да 30 дзён за ўвесь год;
- Іншаземцы, якія чытаюць выпадковыя лекцыі, рэфераты або прэзентацыі да 30 дзён за ўвесь год;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца cпартсменамі і якія выконваюць працу для суб’екта, які знаходзіцца ў Польшчы;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца духоўнымі, членамі ордэнаў або асобамі, якія выконваюць працу ў сувязі з рэлігійнай функцыяй;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца студэнтамі дзённага аддзялення і якія навучаюцца ў Польшчы ў ліпені, жніўні і верасні;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца студэнтамі і выконваюць працу ў рамках прафесійных стажаў;
- Іншаземцы, дэлегаваныя на тэрмін да 3 месяцаў з мэтай выканання мантажных прац / дэмантажных, рэстаўрацыйных або рамонтных; атрымання замоўленага абсталявання;
- Іншаземцы, якія працуюць як навуковыя работнікі ў даследніцка-гавуковых установах;
- Іншаземцы, якія з’яўляюцца ўрачамі або ўрачамі-стаматолагамі, медсёстрамі або акушэркамі;
- Іншаземцы, якія працуюць у земляробстве, садаводстве, агародніцтве;
- Іншаземцы, якія займаюцца гадаваннем і развядзеннем жывёл;
- Іншаземцы, якія працуюць у земляробстве сумяшчальна з гадаваннем і развядзеннем жывёл (змешаная дзейнасць).
|