З абавязку мець дазвол на працу звольненыя іншаземцы, якія маюць дазвол на сталае пражыванне ці дазвол на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскіх Садружнасцей, згоду на ўмоўнае (дапушчальнае) знаходжанне, маюць статут эмiгранта, нададзены ў Польшчы, якія карыстаюцца часовай аховай, а таксама муж або жонка грамадзяніна Польшчы - якія маюць дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі РП, дадзены ў сувязі з заключэннем шлюбу.
ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА
Магчымасць выконвання іншаземцамі працы ў Польшчы рэгулюе:
- Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 17 кастрычніка 2007 г. па пытанні вышыні ўзноса, які робіцца ў сувязі з падачай заявы аб выдачы іншаземцу дазволу на працу (З.В. 2007 нум 195 паз. 1409),
- Распараджэнне Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі, аб унясенні зменаў у Распараджэнне па пытаннях працэдуры і ўмоў выдачы дазволу на працу іншаземцаў ад 27 чэрвеня 2007г. (Зб. законів 2007 №120 пол.822),
- Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 21 ліпеня 2006 г. па пытаннях акрэслення выпадкаў, у якіх абяцанне і дазвол на працу іншаземца выдаецца нягледзячы на сітуацыю на мясцовым рынку працы і крытэрыі выдачы абяцання і дазволаў на працу іншаземцаў (З.В. 2006 нум 141 паз.1004)
- Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 21 ліпеня 2006 г. па пытаннях парадку і ўмоў выдачы дазволу на працу іншаземцаў, якія атрымалі працу пры рэалізацыі экспартных паслуг ад замежнага працадаўцы ў РП (З.В. 2006 нум 141 паз.1003)
- Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 21 ліпеня 2006 г. па пытаннях парадку і ўмоў выдачы дазволу на працу іншаземцаў (З.В. 2006 нум 141 паз.1002)
ЭТАПЫ ПРЫНЯЦЦЯ НА ПРАЦУ ІНШАЗЕМЦАЎ БЕЗ НЕАБХОДНАСЦІ АТРЫМАННЯ ДАЗВОЛУ
ЭТАП I
Аб’ява ў прэсе аб вольных месцах працы
ЭТАП II
Заява вольнага месца працы ў Цэнтр Занятасці праз запаўненне адпаведнага фармуляра.
Прапанова працы павінна быць даступна для беспрацоўных асоб і для тых, хто шукае працы, на працягу 14 дзён.
Калі фармуляр на даручэнне выканання працы датычыць іншаземца, прапанова працы павінна быць даступна для беспрацоўных асоб і для тых, хто шукае працы, на працягу 7 дзён. Цэнтр Занятасці правярае, ці ёсць польскія грамадзяне з запатрабаванымі кваліфікацыямі, пасля чаго выдае працадаўцы адпаведную характарыстыку.
ЭТАП III
Калі скончыцца працэдура пасярэдніцтва працы, тады ўпаўнаважаная асоба праз дырэктара раённага Цэнтра Занятасці выдае сваю характарыстыку, якая датычыць сітуацыі на лакальным рынку працы па прафесіі, аб якой гаворыцца ў заяве.
Умовай перахода да наступных этапаў з'яўляецца адзнака ў характарыстыцы аб тым, што Цэнтр Занятасці не знайшоў адпаведнай кандытатуры на заяўленнае вольнае месца працы сярод палякаў.
ЭТАП IV
Выкананне аплаты і паданне адпаведнага фармуляра аб выдачы іншаземцу дазволу на працу на тэрыторыі РП у 2 экзэмплярах разам з дадаткамі
БЛАНК АБ ВЫДАЧЫ ІНШАЗЕМЦУ ДАЗВОЛУ НА ПРАЦУ НА ТЭРЫТОРЫІ РП
БЛАНК АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЦУ ІНШАЗЕМЦУ, дэлегаванаму праз замежнага працадаўца на тэрыторыі РП з мэтай рэалізацыі экспартавых паслуг
Аплаты
Працадавец падае бланк аб выдачы іншаземцу дазволу на працу пасля выканання аднаразавай аплаты ў памеры мінімальнай заработнай платы за кожную асобу, якое ад 26.10.2007 г. складае 100 зл. (З.В. 2007 нум 195 паз 1409).
Аплату трэба выканаць на рахунак: Люблінская Ваевудская Урад ў Любліне, Аддзел Фінансаў і Бюджэту, вул. Спакойная 4, 20-914 Люблін, НБП О/О Люблін Нум 62 1010 1339 0024 7922 3100 0000 з дапіскай: “аплата за працу іншаземца - (імя і прозвішча)”.
Бланк
Дадаткі да Бланка
- Выпіска з Нацыянальнага Судовага Рэестра, які пацвярджае атрыманне запісу ў спісе прадпрымальнікаў (таварыства з абмежаванай адказнасцю ў арганізацыі і акцыянернае таварыства ў арганізацыі прадстаўляе дамову створання таварыства. Выпіску з Нацыянальнага Судовага Рэестра таварыства прадстаўляе на працягу 6 месяцаў ад дня падачы заявы.)
- Пацверджанне аплаты, аб якім гаворыцца ў арт. 88 з. 14 закона ад 20 красавіка 2004 г.аб рэкламе працы і Цэнтрах Занятасці.
- Копія пашпарту іншаземца (запоўненыя старонкі); у выпадку валодання іншаземцам дакументам, які пацвярджае права знаходжання на тэрыторыі РП, неабходна прадставіць арыгінал дакумента (для азнаямлення).
- Дакумент, які пацвярджае прафесійныя кваліфікацыі іншаземца (пераклад, зроблены прысяжным перакладчыкам).
- Даведка з Нацыянальнага Судзебнага Спісу, якая пацвярджае, што іншаземец не быў асуджаны ў РП карай пазбаўлення волi або карай умоўнага пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання пакарання – да часу заканчэння тэрміну выпрабавання.
- Заява іншаземца, якая датычыць ўдзелу ў працэсе па справе абавязку знікнення з тэрыторыі РП або аб высыланні.
- Заява працадаўца якая датычыць азнаямлення з Пастановай № 50 Люблінскага Ваяводы ад 23 снежня 2004 г., па пытанні акрэслення крытэрыяў выдачы абяцанняў і дазволаў іншаземцам на працу ў люблінскай вобласці – змест пастановы:
http://ww2.lublin.uw.gov.pl/wps/rozp_cudz.pdf.
- Статыстычны нумар (REGON).
- Характарыстыка старасты павету адпаведнага для месца выканыванай працы, якая датычыць сітуацыі на лакальным рынку працы ра прафесіях з фармуляра (прафесія павінна адпавядаць прафесіям або спецыяльнасцям, аб якіх гаворыцца ў класіфікацыі прафесій і спецыяльнасцей для патрэб рынка працы).
- Пацверджанне дакументамі прынятых праз працадаўца дзеянняў у справе даручэння іншых прац чым падача прапановы ў Цэнтры Занятасці (пацверджанне раззмяшчэння прапановы ў прэсе або іншых медыях, а таксама ў інфарматычнай сістэме Еўрапейскіх Служб Працы – у сетцы EURES).
Асоба, якая падае бланк павінна прадставіць
- памер даходаў выказаны ў падатковай дэкларацыі аб памеры дасягнутых даходаў (панясенне страты) праз падатніка падаходнага падатку ад юрыдычных асоб за апошні падатковы год ёсць вышэйшы чым 12–разовая сярэдняя месячная зарплата ў нацыянальнай гаспадарцы, а таксама
- прымае на працу тэрмінам мінімальна год да дня падачы фармуляра, на неакрэслены час і ў поўным памеры часу працы, мінімальна 2 асобы, якія не падпарадкоўваюцца абавязковаму дазволу, або на дзень падачы фармуляра прад’явіць сродкі, якія дазваляюць ажыцяўленню ў тэрміне 12 месяцаў ад даты, калі была зарэгістравана, прадмета вышэйназваных умоў.
Калі бланк датычыць выканання працы іншаземцамі – саўдзельнікамі або акцыянерамі таварыства гандлёвага права, якія збіраюцца выконваць працу, або іншаземцаў, якія збіраюцца выконваць функцыю па кіраванні ў юрыдычнай асобы, якая вядзе гаспадарчую дзейнасць, ацэна сітуацыі на лакальным рынку працы праводзіцца ў форме аналізу патрэбы працадаўцы для гэтага рынка працы.
Тэрмін вырашэння справы
Згодна з арт. 35 закона ад 14 чэрвеня 1960 г. працэсуальнага адміністрацыйнага Кодэкса (З.В. з 2000 г. Нум 98, паз. 1071, з пазн. зм.) справы вырэшваюцца без неабходнай затрымкі. У выпадку справы, якая вымагае працэсуальнага высвятлення, вырашэнне справы пачынаецца не пазней чым на працягу месяца.
Адказная частка
Люблінская Ваевудская Установа ў Любліне
Аддзел Сацыяльнай Палітыкі
Аддзяленне Палітыкі Рынка Працы
вул. Спакойная 4, пак. 45
.тэл 081 74-24-781
ЭТАП V
Атрыманне абяцання выдачы дазволу на працу, якое для іншаземца з'яўляецца падставай, каб патрабаваць візу з правам працы
Абяцанне можна атрымаць на жаданне працадаўцы, на акрэслены час, для вызначанага іншаземца і працадаўцы, на вызначаную пасаду, або від выканыванай працы
У выпадку адмовы – права апеляцыі:
Ад выданых пастаноў па пытаннях абяцанняў і дазволаў прыналежыць права на падачу апеляцыі ў тэрміне 14 дзён ад дня перадачы пастановы да міністра працы і сацыяльнай палітыкі праз пасярэдніцтва люблінскага ваеводы.
Абяцанне падлягае знішчэнню ваяводай, калі:
- Іншаземец выконвае нелегальную працу
- Іншаземец страціў паўнамоцтва да выканання працы
- Змяніліся абставіны або доказы, якія адносяцца да выданай пастановы
- Іншаземец, які выконвае за працадаўцы, які з’яўляецца арганізацыйнай часткай, функцыі ў справах права працы парушае гэтае права (адбываецца па заяве інспектара працы)
ЭТАП VI
Іншаземец на падставе абяцанняў, а таксама іншых дакументаў падае заяву аб выдачы ВІЗЫ з мэтай выканання працы.
Увага!
Этап V, а таксама Этап VI неабходныя ў сітуацыі, калі іншаземец не мае Карты часовага знаходжання і абавязаны легалізаваць сваё знаходжанне на падставе ВІЗЫ з правам працы. У сітуацыі, калі іншаземец мае Карту знаходжання абяцанне не патрэбна, такім чынам працадавец і іншаземец адразу атрымваюць Дазвол на працу, г.зн. Этап VII.
ЭТАП VII
Атрыманне дазволу на працу
Дазвол выдаецца па пісьмовай заяве працадаўца, на акрэсленных умовах тэрмінам не даўжэйшым, чым акрэслены у візе час, або не даўжэйшым, чым тэрмін дзеяння дазволу на пражыванне на акрэслены час (карта часовага знаходжання) на тэрыторыі РП.
Улічваючы ахову лакальнага рынка працы, згодна з крытэрыямі выдачы іншаземцам абяцанняў і дазволаў на працу, вызначанымі Люблінскім Ваяводай, дазвол іншаземцу на працу выдаецца на тэрмін, які не перавышае 12 месяцаў, з магчымасцю яго працяга на далейшы час, але не даўжэй чым 12 месяцаў.
Дазвол на працу робіцца ў 3 аднолькавых экзэмплярах: адзін атрымвае адпаведны орган, 2 экзэмпляры атрымвае працадавец, які перадае адзін экзэмпляр іншаземцу.
Дазвол падлягае знішчэнню ваяводай, калі:
- Іншаземец выконвае нелегальную працу
- Іншаземец страціў паўнамоцтва да выканання працы
- Змяніліся абставіны або доказы, якія адносяцца да выданай пастановы
- Іншаземец, які выконвае за працадаўца, які з’яўляецца арганізацыйнай часткай, функцыі ў справах права працы парушае гэтае права (адбываецца па заяве інспектара працы)
Po przejściu przez wyżej wymienione etapy, pracownika-cudzoziemca traktuję się jak pracownika obywatelstwa polskiego. W związku z czym, pracodawca musi dokonać wszystkich formalności, by pobyt i praca cudzoziemca miały charakter legalny: podpisać umowę (na czas określony, zlecenie lub dzieła), zlecić badania lekarskie, BHP, zgłosić pracownika do ZUSu.
|