ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА
Звычай і ўмовы прадаўжэння абяцання або дазволу на працу іншаземцу рэгулюе Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 21 ліпеня 2006 г. па пытанні звычаяў і ўмоў выдачы іншаземцу дазволу на працу (З.В. 2006 нум 141 паз. 1002), Распараджэнне № 49 Люблінскага ваеводы ад 30 кастрычніка 2007 года аб вызначэнні крытэрыяў выдачы іншаземцам абяцанняў і дазволаў на працу ў Люблінскім ваеводстве (Збор Законаў Люблінскага Ваеводства ад 27 лістапада 2007 года № 171).
ЭТАПЫ ПРАДАЎЖЭННЯ АБЯЦАННЯ АБО ДАЗВОЛУ НА ПРАЦУ
ЭТАП I
Унясенне аплаты і паданне адпаведнай заявы на прадаўжэнне абяцання або дазволу на працу іншаземцу на тэрыторыі РП у 2 экзэмплярах разам з дадаткамі ў Ваевудскі Урад не пазней 30 дзён да заканчэння тэрміна дзеяння дазволу на працу.
Бланк
БЛАНК НА ПРАДАЎЖЭННЕ ДАЗВОЛУ НА ПРАЦУ ІНШАЗЕМЦУ НА ТЭРЫТОРЫІ РП
БЛАНК НА ПРАДАЎЖЭННЕ ДАЗВОЛУ НА ПРАЦУ ІНШАЗЕМЦУ НА ТЭРЫТОРЫІ РП У МЕЖАХ ЭКСПАРТАВЫХ ПАСЛУГ
Аплаты
Працадаўвец падае бланк аб выдачы іншаземцу дазволу на працу пасля выканання аднаразавай аплаты.
У выпадку прадаўжэння тэрміна дзеяння дазволу на працу аплата ад 26.10.2007 г. складае 50 зл (З.В. 2007 нум 195 паз 1409).
Аплату трэба выканаць на рахунак: Люблінскі Ваевудскі Урад у Любліне, Аддзел Фінансаў і Бюджэту, вул. Спакойная 4, 20-914 Люблін, НБП О/О Люблін Нум 62 1010 1339 0024 7922 3100 0000 з дапіскай: “ аплата за працу іншаземца - (імя і прозвішча)”.
Дадаткі да Бланка
- Выпіска з Нацыянальнага Судовага Рэестра, які пацвярджае атрыманне запісу ў спісе прадпрымальнікаў (таварыства з абмежаванай адказнасцю ў арганізацыі і акцыянернае таварыства ў арганізацыі прадстаўляе дамову створання таварыства. Выпіску з Нацыянальнага Судовага Рэестра таварыства прадстаўляе на працягу 6 месяцаў ад дня падачы заявы.)
- Пацверджанне аплаты, аб якім гаворыцца ў арт. 88 з. 14 закона ад 20 красавіка 2004 г.аб рэкламе працы і Цэнтрах Занятасці.
- Копія пашпарта іншаземца (запоўненыя старонкі); у выпадку валодання іншаземцам дакументам, які пацвярджае права знаходжання на тэрыторыі РП, неабходна прадставіць арыгінал дакумента (для азнаямлення).
- Даведка з Нацыянальнага Судовага Рэестра, якая пацвярджае, што іншаземец не быў асуджаны ў РП карай пазбаўлення волi або карай умоўнага пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання пакарання – да часу заканчэння тэрміну выпрабавання.
- Заява іншаземца, якая датычыць ўдзелу ў працэсе па справе абавязку пакінуць тэрыторыю РП або аб высланні.
- Заява працадаўца, якая датычыць азнаямлення з пастановай № 50 Люблінскага Ваяводы ад 23 снежня 2004 г. па пытанні акрэслення крытэрыяў выдачы абяцанняў і дазволаў іншаземцам на працу ў Люблінскай вобласці – змест пастановы:
http://ww2.lublin.uw.gov.pl/wps/rozp_cudz.pdf.
- Статыстычны нумар (REGON).
- Характарыстыка старасты павету адпаведнага для месца выканыванай працы, якая датычыць сітуацыі на лакальным рынку працы па прафесіях з фармуляра (прафесія павінна адпавядаць прафесіям або спецыяльнасцям, аб якіх гаворыцца ў класіфікацыі прафесій і спецыяльнасцей для патрэб рынка працы).
- Пацверджанне дакументамі прынятых праз працадаўца ў справе даручэння працы іншых дзеянняў, чым падача прапановы ў Цэнтры Занятасці (пацверджанне раззмяшчэння прапановы ў прэсе або іншых медыях, а таксама ў інфарматычнай сістэме Еўрапейскіх Служб Працы – у сетцы EURES).
ЭТАП II
Атрыманне прадоўжанага абяцання або дазволу іншаземцу на працу на тэрыторыі РП
Выданыя абяцанне або дазвол можна прадоўжыць, калі:
- Тэрмін даручэння іншаземцу працы будзе наступаць непасрэдна пасля тэрміну, зазначанага ў выданым дазволе, або працадавец падасць заяву аб прадаўжэнні дазволу не пазней 30 дзён перад заканчэннем тэрміна дзеяння дазволу, а таксама
- Зменіцца пасада, від працы, якую выконвае, або выканываная іншаземцам функцыя, акрэсленная ў выданым дазволе.
- Выданае абяцанне або дазвол захоўвае тэрмін дзеяння:
- У выпадку змены назвы, месцазнаходжання або пераўтварэння юрыдычнай формы працадаўца, а таксама пераняцця працадаўца або яго часткі праз іншага працадаўца
- У выпадку змены месца выканыванай працы, калі месца працы знаходзіцца ў раёне, якога датычыцца абяцанне або дазвол, або ў іншым раёне (правіла 3-6 З.В. 2006 Нум 141 паз. 1002)
Прадоўжаны дазвол на працу робіцца ў 3 аднолькавых экзэмплярах: адзін атрымвае адпаведны орган, 2 экзэмпляры атрымвае працадавец, які перадае адзін экзэмпляр іншаземцу.
Po przejściu przez wyżej wymienione etapy, pracownika-cudzoziemca traktuję się jak pracownika obywatelstwa polskiego. W związku z czym, pracodawca musi dokonać wszystkich formalności, by pobyt i praca cudzoziemca miały charakter legalny: podpisać umowę (na czas określony, zlecenie lub dzieła), zlecić badania lekarskie, BHP, zgłosić pracownika do ZUSu.
|