Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ПРАЦЭДУРА І БЛАНКІ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ПРАЦЫ ІНШАЗЕМЦАЎ
ПРАЦЭДУРА ЗАСНАВАННЯ ІНШАЗЕМЦАМ ПРАДРЫМАЛЬНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ў ПОЛЬШЧЫ


ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

З.В. 2004 нум 173 паз. 1807 Закон ад 2 ліпеня 2004 г. аб свабодзе прадрымальніцкай дзейнасці з пазн.зм.,
З.В. 1995 нум 142 паз. 702 Закон ад 13 кастрычніка 1995 г. аб прынцыпах рэгістрацыі і індэтыфікацыі падаткаплацельшчыкаў.

Сродкі Фонда Працы прызнаюцца на падставе:
З.В. 2004 нум 99 паз. 1001 Закон ад 20 красавіка 2004 г. аб прамоцыі працы і ўстаноў рынка працы з пазн.зм.,


ЭТАПЫ ЗАСНАВАННЯ ІНШАЗЕМЦАМ ПРАДРЫМАЛЬНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ў ПОЛЬШЧЫ

Этапы заснавання іншаземцам прадрымальніцкай дзейнасці ў Польшчы такія самыя, як і для польскіх грамадзян.
Перад пачаткам фармальнай працэдуры неабходна:

Мець ідэю на бізнэс

Перш чым распачнем прадрымальніцкую дзейнасць, мы павінны мець ідэю на бізнэс. Трэба прадумаць усе аспекты, якія датычацца яго заснавання, вядзення і развіцця. Прапануем пачаць ад стварэння бізнес-плана. Бізнес-план з’яўляецца апісаннем фірмы, планам, прадбачаннем умоў дзеяння ў акрэсленых часовых межах, вызначэннем мэтаў і задач, а таксама сродкаў (у тым ліку фінансавых) і спосабаў іх найбольш карыснай рэалізацыі.

Знайсці памяшканне

Адной з асноўных умоў заснавання дзейнасці з’яўляецца зазначэнне месца, у якім павінна быць зарэгістравана фірма, г.з. права ўласнасці або эксплуатацыі памяшкання. Важным з’яўляецца месца вядзення дзейнасці. У некаторых відах дзейнасці месца можа ўплываць на поспех або няўдачу справы.
Інфармацыю, якая датычыць даступных нежылых памяшканняў на тэрыторыі горада, можна знайсці напр., у Гарвыканкаме, Гарадскім Упраўленні Жылых Будынкаў, жыллёвых кааператывах і адміністрацыях.

ЭТАП 1
Выбар віда прадрымальніцкай дзейнасці

Усе гаспадарчыя суб’екты (прадпрыемствы) у прыватным сектары ў адносінах да арганізацыйна-юрыдычнай формы дзеляцца на:
  • фізічныя асобы – г.зн. асобы, якія вядуць прадрымальніцкую дзейнасць ад уласнага імя і на ўласны рахунак,
  • юрыдычныя асобы – г.зн. суб'екты, якія валодаюць прававой здольнасцю, да іх належаць: кааператывы і фінансавыя таварыствы (тав. з а.а., акцыянернае тав.),
  • арганізацыйныя адзінкі, якія не валодаюць прававой здольнасцю – да іх адносяцца асабовыя таварыствы, партнэрскія, адкрытыя, камандытныя і камандытна-акцыйныя, а таксама цывільныя таварыствы. Прадпрымальнікамі лічацца таксама партнёры цывільных таварыстваў з галіны дзейнасці, якую выконваюць.

Найбольш папулярнай формай прадрымальніцкай дзейнасці з’яўляюцца аднаасабовыя прадпрыемствы, якія вядуць фізічныя асобы, дзеючыя ад ўласнага імя і на ўласны рахунак.

ЭТАП 2
Заява аб унясенні запісу ў рэестр прадрымальніцкай дзейнасці шляхом падачы Заявы ва Урад гміны, горада (гарвыканкам), або запісу ў KRS (датычыць таварыстваў). Згодна з арт.7а зак.3 закона – Права прадрымальніцкай дзейнасці падлягае аплаце 100зл. Тэрмін чакання на пасведчанне 14 дзён.

Заява http://stronie.pl/duzepliki/gci/przeds/DG.6_wniosek_wpisu.pdf
Заява аб запісе павінна мець:
  • Азначэнне прадпрымальніка
  • Азначэнне месца жыхарства і адрасу прадпрымальніка, а калі ён пастаянна выконвае дзейнасць па-за месцам жыхарства - таксама ўказанне месцазнаходжання і адраса галоўнай установы, аддзела або іншага пастаяннага месца выканання дзейнасці
  • Акрэсленне прадмета выканання прадрымальніцкай дзейнасці (вытворчая, гандлёвая, будаўнічая, паслугі, распазнанне і эксплуатацыя натуральных рэсурсаў)
  • Указанне даты пачатку дзейнасці (ад таго дня вынікаюць абавязкі ў адносінах да падатковай установы і ZUS)
Люблінскі Гарадскі Урад– Орган, які рэгіструе ў Любліне
Гарадскі Інспектарат Прадрымальніцкай Рэгістрацыі
вул. Ляшчыньскага 20, Тэл (081) 44 35 427
Секретарыят пак. 706, тэл. (081) 44 35 356
прыём наведвальнікаў: пан. 8.00-18.00, аўт.-пят.8.00-14.00

ЭТАП 3
Падача Заявы (фармуляра) на запіс да нацыянальнага рэестра суб’ектаў народнай гаспадаркі і атрыманне нумара REGON ва Урад Гміны або Статыстычнае Упраўленне. REGON будзе прызнаны на працягу 7 дзён ад даты падачы заявы. Аб усіх зменах дадзеных, якія знаходзяцца ў заяве, неабходна паведаміць на працягу 14 дзён.

Па атрыманні запісу ў рэестры народнай гаспадаркі прадпрымальнік павінен здзейсніць запіс у нацыянальным службовым Рэестры суб’ектаў народнай гаспадаркі і атрымаць нумар REGON. Інструкцыя закона ад 29 чэрвеня 1995 г. аб публічнай статыстыцы накладае абавязкі атрымання дзевяцілічбовага ідэнтыфікацыйнага нумара REGON.
Ад 1 студзеня 2004 г. фізічныя асобы, якія пачынаюць індывідуальную прадрымальніцкую дзейнасць маюць магчымасць падачы фармуляра ва Урадзе Гміны ў тым самым маменце, калі падаюць заяву на запіс да рэгістрацыі прадрымальніцкай дзейнасці. Урад Гміны на працягу 3 дзён ад унясення запісу прысылае заяву аб запісе да REGON у ваевудскае статыстычнае упраўдленне. Таксама гэты фармуляр можна падаць асабіста (на працягу 14 дзён ад дня атрымання пасведчання аб запісе да рэгістрацыі прадрымальніцкай дзейнасці) у статыстычнае упраўленне або яго аддзяленне, адпаведнае для месца жыхарства прадпрымальніка.

Заява RG-1 : http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/bip/BIP_RG1.pdf
Заява RG-2 : http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/bip/BIP_RG2.pdf
Дадатак да Заявы RG-1 : http://www.bartoszyce.pl/gci/pdf/rg.pdf

Фармуляр змяшчае наступныя дадзеныя:

  • Назва, адрас месца знаходжання,
  • PESEL
  • Прозвішча і імёны
  • Адрас жыхарства
  • Адрас да карэспандэнцыі
  • Арганізацыйна-юрыдычная форма
  • Форма ўласнасці
  • Назва рэгістрацыйнага органа
  • Дата запісу да рэгістрацыйнага спіса
  • Назва рэгістрацыйнага органа і нумар, які надаў рэгістрацыйны орган
  • Віды выканыванай дзейнасці (нумары PKD)
Нумар REGON неабходна размяшчаць на фірмовых бланках, пячатках, бланках на аплату страхавых узносаў, вымаганых ZUSам. Патрабуе яго таксама банк, у якім адкрываеш фірмовы рахунак.
Неабходна памятаць пра тое, што кожны суб’ект народнай гаспадаркі, г.зн. прадпрымальніцтва абавязаны запоўніць і падаць заяву на запіс да спіса REGON, а таксама інфармаваць аб зменах, якія адбываюцца.

Статыстычнае Упраўленне
вул. С.Ляшчыньскага 48
20-068 Люблін
тэл. (081) 533 20 51, (081) 533 20 52
прыёмы наведвальнікаў: пан. 7.00-17.00, аўт.-пят. 7.00-15.00

ЭТАП 4
Адкрыццё фірмовага банкаўскага рахунка. Для адкрыцця банкаўскага рахунка патрэбна:

  • даведка аб запісе да ўліку прадрымальніцкай дзейнасці;
  • даведка аб REGON фірмы;
  • даведка аб NIP (калі няма, тады неабходна пазней актуалізаваць дадзеныя).

Спіс банкаў, якія пададзены на сайце Польскага Нацыянальнага Банка: http://www.nbp.pl/liban.aspx?L=B

Згодна з правіламі Закона аб свабодзе прадрымальніцкай дзейнасці прадпрымальнік абавязаны да здзяйснення або прыняцця плацяжоў за пасярэдніцтвам фірменнага банкавага рахунка ў кожным выпадку, калі баком здзелкі з’яўляецца іншы прадпрымальнік, а таксама калі аднаразовая вартасць здзелкі перавышвае раўнацэннасць 15 000 ЕЎРА, пералічанных на злотыя.
Калі ты выбіраеш банк, неабходна праверыць, які мае найкарыснейшую прапанову, г.зн. памер аплаты за вядзенне рахунка, памер камісійнай аплаты за здзяйсненне аперацый пераводаў, выдаткі магчымых крэдытаў і гд.
Рашэнне аб выбары банка і паслуг, якія прапануе банк, з’яўляееца індывідуальным рашэннем прадпрымальніка. Таму на гэтым этапе мы рэкамендуем толькі спіс банкаў, якія пададзены на сайце Польскага Нацыянальнага Банка: http://www.nbp.pl/liban.aspx?L=B

ЭТАП 5
Паведамленне аб пачатку прадрымальніцкай дзейнасці

Арганізацыя прадпрыемства можа працягвацца ў часе, таму неабходна паведаміць Фіскальную Установу (Падатковую Інспекцыю) перад першай здзелкай куплі-продажу.
Гэта важная інфармацыя, таму што пададзеная ў гэтым месцы дата абавязвае прадпрымальніка да аплаты складак страхавання ў ZUSе
Дакументы, якія неабходна далучыць да заявы аб пачатку прадрымальніцкай дзейнасці:
  • даведка аб запісе да рэгістрацыі прадрымальніцкай дзейнасці (2 экз.),
  • даведка аб ідэнтыфікацыйным нумары REGON (2 экз.),
  • дакумент, які пацвярджае юрыдычны статус памяшкання – акт уласнасці, умова найма – у якім знаходзіцца фірма.

Паведамленне + файл дзейн.

ЭТАП 6
Падача заявы аб наданні Нумару Ідэнтыфікацыі Падатковай – NIP у Фіскальнай Установе.

Фізічныя асобы, якія займаюцца самастойнай прадрымальніцкай дзейнасцю або калі NIP ужо наданы, запаўняюць Фармуляр NIP-1. Гэта Фармуляр-заява ідэнтыфікацыйнага паведамлення \ актуалізацыйнага паведамлення.
Юрыдычныя асобы або арганізацыйныя адзінкі, якія не валодаюць праваздольнасцю, якія з’яўляюцца падатнікам або платнікам - запаўняюць фармуляр NIP-2. Гэта Фармуляр-заява ідэнтыфікацыйнага паведамлення \ актуалізацыйнага паведамлення.
Увага! У Фіскальнай Установе трэба таксама падаць інфармацыю аб партнёрах цывільнага, адкрытага, камандытнага таварыства або таварыствах, якія ўходзяць у склад падатковай капіталавай групы на фармуляры NIP-D, а таксама інфармацыю аб рахунках або банкавых рахунках прадпрымальніка на фармуляры NIP- B.

Заява : http://www.mf.gov.pl/_files_/podatki/formularze_podatkowe/nip_2006/nip_1.pdf

Заява змяшчае наступныя дадзеныя:

  • Прозвішча і імёны
  • Імёны бацькоў
  • Нумар пашпарта
  • PESEL
  • Дадзеныя, якія датычаць прадрымальніцкай дзейнасці (у тым ліку від і месца)
  • REGON
  • Нумар банкавага рахунка
  • Неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць інфармацыю, якая падана ў заяве.
Кіраўнік фіскальнай установы выдае рашэнне аб наданні NIP не пазней месяца ад даты падачы заявы
Спіс Фармуляраў NIP http://www.mf.gov.pl/dokument.php?const=3&dzial=151&id=27892&PortalMF=f49f3ccd199b3973ff5ea52c7363e258

І Фіскальная Установа
вул. Судавая 5;20-027 Люблін; тэл \ факс (0-81) 532-92-21

ІI Фіскальная Установа
вул. Зана 38; 20-601 Люблін; тэл \ факс (0-81) 528-02-00

ІII Фіскальная Установа
вул. Нарутовіча 56; 20-016 Люблін; тэл. (0-81) 535-04-20; факс (0-81) 535-04-53

ЭТАП 7

Выбар формы падаткаабкладання, а таксама рэгістрацыйнае паведамленне VAT (фармуляр VAT-R) у Фіскальную Установу.
Выбар формы падаткаабкладання адбываеццца шляхом падачы адпаведнай Заявы.

Падаткаплацельшчык, які пачынае прадрымальніцкую дзейнасць, мае права выбара формы падаткаабкладання падаходным падаткам або даходаў, атрыманных у сувязі з гэтым.

ФІСКАЛЬНЫЯ УСТАНОВЫ

І Фіскальная Установа
вул. Судавая 5;20-027 Люблін; тэл \ факс (0-81) 532-92-21

ІI Фіскальная Установа
вул. Зана 38; 20-601 Люблін; тэл \ факс (0-81) 528-02-00

ІII Фіскальная Установа
вул. Нарутовіча 56; 20-016 Люблін; тэл. (0-81) 535-04-20; факс (0-81) 535-04-53

http://www.podatki.egospodarka.pl/formularze-podatkowe/1,Oswiadczenia-i-wnioski-do-Urzedu-Skarbowego,38,0.html

Формы падатка абкладання:
  • падаткаабкладанне ў форме падатковай карты,
  • падаткаабкладанне падаткам па дагаворных стаўках
  • падаткаабкладанне падаходным падаткам на агульных правілах (па падатковых стаўках або лінейный падатак)

Выбар формы падаткаабкладання + падрабязныя інфармацыі на сайце: http://www.us.jgora.pl/pages/karty/info/k_13.pdf

Падаткова карта
Гэта найменш складаная форма розліку.
Калі плаціш падатак згодна падатковай карты, не трэба самастойна яго вылічваць, а ў сувязі з тым адпадаюць цяжкія абавязкі, як кіраванне кнігамі, запаўненне і складанне дэкларацый. Велічыня падатку не залежыць ад велічыні атрыманых даходаў з дзейнасці, а ад:
- віда дзейнасці,
- колькасці жыхароў гміны, на тэрыторыі, якой яна вядзецца,
- колькасці працаўнікоў.
Адзін раз у год яе вызначае фіскальная ўстанова ў форме рашэння. Прадпрымальнік толькі павінен кожны месяц плаціць вызначаную суму. Такую форму падаткаабкладання могуць выбраць толькі асобы, якія займаюцца невялікай гандлёвай дзейнасцю, сферай абслугоўвання або гастранамічнай дзейнасцю.

Дагаворная стаўка
Спрошчанай формай разлічення з дзяржаўнай казной з'яўляецца таксама дагаворная стаўка.
Гэты падатак (у памеры 20%, 17%, 8,5%, 5,5% або 3% - у залежнасці ад віда дзейнасці) плаціцца ад даходаў (паступленняў з продажу тавараў і паслуг), якіх не можна паменшыць ніякімі коштамі.
Калі разлічаешся такім спосабам, то неабходна вясці спрошчаную бухгалтэрыю ў форме рэгістрацыі даходаў і паказваць у ёй усе паступленні з дзейнасці, не трэба запісваць у кнігі выдаткаў. Стаўка вылічваецца самастойна і плаціцца кожны месяц у фіскальнай установе (на працягу года не запаўняюцца ніякія дэкларацыі). Па заканчэнні года прадпрымальнік падае дэкларацыю аб велічыні атрыманнага дахода і належнай стаўцы. Каб выбраць гэту форму разлічэння трэба перад пачаткам дзейнасці падаць у фіскальную установу пісьмовую заяву аб выбары падаткаабкладання ў гэтай форме. Такой формы разлічэння не могуць выбраць прадпрымальнікі, якія кіруюць аптэкамі, ламбардамі, кантарамі, якія выконваюць некаторыя свабодныя прафесіі.
Стаўкі не можа таксама плаціць асоба, якая працавала па ўмове аб працы, а хоча заснаваць уласную фірму і выконваць для былога працадаўцы такія самыя заняткі, якія ў апошнім часе выконвала, працуючы на яго.

Агульныя прынцыпы
Гэта асноўная і адначасова найбольш складаная форма падаткаабкладання.
Той, хто перад пачаткам дзейнасці не падасць заявы аб падаткаабкладанні падатковай картай або заявы аб выбары стаўкі, павінен разлічвацца менавіта ў гэты спосаб.
Падатак плаціцца ў гэтым выпадку ад фактычна атрыманнага даходу, які вылічваем адымаючы ад даходаў з дзейнасці выдаткі, якія звязаны з кіраваннем дзейнасці.
Усе даходы і кошты неабходна паказваць у спецыяльнай рэгістрацыі, якая называецца кнігай даходаў і расходаў (пры дзейнасці большых размераў – калі даходы дасягнуць па крайней меры раўнацэннасць 800 тыс. еўра – абавязкова вядзенне рахункавых кніг).
Выбар формы падаткаабкладання здзяйсняецца шляхам падачы адпаведнай заявы, якую неабходна падаць да дня перад пачаткам прадпрымальніцкай дзейнасці не пазней чым у дзень атрымання першага даходу.

Заява аб выбары формы падаткаабкладання
Спіс падатковых фармуляраў знаходзіцца на сайце http://www.mf.gov.pl/index.php?const=3&dzial=151&wysw=2

ЭТАП 8
Страхаванне шляхом падачы заявы ў ZUS
Абавязак страхавання паўстае на працягу 7 дзён ад дня фактычнага пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці. На практыцы гэта азначае дату рэгістрацыі ў Фіскальнай Установе.

Заява плацельшчыка ўзносаў
Плацельшчык узносаў абавязаны падаць бланк у адпаведную паводле адраса свайго тэрытарыяльнага месцазнаходжання арганізацыйную частку ZUSа.
Аналагічныя прынцыпы прымяняюцца ў адносінах да паведамленняў плацельшчыкаў, якія абавязаны да розліку і аплаты ўзносаў за тыя асобы, якія падлягаюць выключна медыцынскаму страхаванню.

Паведамленне аб страхаванні
Кожная асоба, ахопленая абавязковым пенсіонным страхаваннем і \ або медыцынскім страхаваннем, падпарадкоўваецца паведамленню да страхаванняў. Паведамленне неабходна зрабіць у тэрміне 7 дзён ад даты ўзнікнення абавязку страхавання.

Разлік узносаў
Разлік узносаў робіцца, калі кожны месяц падаеш дэкларацыю ZUS-DRA, або ZUS-RSA. Тэрмін: дэкларацыю неабходна прыслаць да 10 дня наступнага месяца (нават калі не наступілі змены ад часу падставы вылічэння ўзносаў), калі разлічваецца платнік, а таксама аплочвае ўзносы ад болей чым 10 асобаў, а ў іншых выпадках да 15 дня наступнага месяца.

Працаўнікі, якія працуюць на прадпрымальніка, павінны быць унесены да страхавання.

У ZUSe неабходна запоўніць два бланкі:

ZUS ZUA у файле zua – Паведамленне да сацыяльных і медыцынскіх страхаванняў
ZUS ZFA у файле zfa – Паведамленне плацельшчыка ўзносаў – фізічнай асобы.

Да заявы ZFA ты далучаеш копію рашэння фіскальнай установы аб наданні нумара NIP і даведкі са статыстычнай установы аб наданні нумара.

Асобы, якія праводзяць прадпрымальніцкую дзейнасць, якая з’яўляецца іх адзінай крыніцай даходаў, падпарадкоўваюцца абавязковым страхаванням у часе ад дня пачатку выканання дзейнасці да дня яе спынення:
- пенсіоннаму,
- пенсіоннаму па інваліднасці,
- ад няшчасных выпадкаў

Прадпрымальнікі падлягаюць таксама:
- медыцынскаму страхаванню,
- пералічванню ўзносаў на Фонд Працы (дабравольна),
- аплаце ўзносаў на страхаванне ад хваробы

Інфармацыю на тэму ўласцівых фармуляраў можна знайсці на сайце ZUS
http://www.formularze.egospodarka.pl/Formularze-ZUS/1,Deklaracje-ubezpieczeniowe,26,0.html

ZUS у Любліне
20-601 ЛЮБЛІН; вул. Зана 38с
тэл.(081)535 77 77
пан. 8.00-17.00; аўт.,сер. 8.00-14.30; чацв. 8.00-17.00

ЭТАП 9
Даручэнне выканання фірмовай пячаткі.
Пасля выканання фармальнасцей, якія звязаны з рэгістрацыяй дзейнасці, неабходна даручыць выкананне фірмовай пячаткі.

На пячатцы павінны знаходзіцца наступныя дадзеныя:

  • поўная назва фірмы;
  • месцазнаходжанне фірмы;
  • нумар тэлефона;
  • REGON;
  • нумар NIP.
Суб’екты, якія падлягаюць запісу ў Рэестры суб’ектаў нацыянальнай гаспадаркі (якія маюць нумар REGON) у службовых кантактах і звязаных з гаспадарчым абаротам абавязаны да падачы ідэнтыфікацыйнага нумара на фірмовых пячатках. Такі абавязак накладае арт.43 зак.3 закона з дня 29 чэрвеня 1995 г. Аб публічнай статыстыцы (З.В. з 1995 г., Нум 88, паз. 439, з пазн. зм.). Паводле гэтага закона ўсе фірмовыя (а не іменныя) пячаткі павінны ўключаць нумар REGON, калі яго не ўключаюць, не могуць выкарыстоўвацца. Аднак толькі ў такім выпадку, калі асоба ўвогуле мае пячатку. Бо польскае права не накладае абавязку валодання пячаткай.

У польскай юрыдычнай сістэме бракуе іншых агульных рэгуляцый, якія датычаць зместу пячаткі кожнага прадпрымальніка або кожнай арганізацыйнай адзінкі. Існуюць правілы, паводле якіх акрэсленыя катэгорыі суб’ектаў, напр. падатковыя дарадчыкі абавязаны да падачы на сваёй карэспандэнцыі і на службовых друках акрэсленнай інфармацыі. Частка той інфармацыі, як напр. нумар запісу ў спісе падатковых дарадчыкаў, выгадна размясціць у змесце пячаткі.

Пазасталыя элементы пячаткі могуць быць любымі, звычайна ахопліваюць наступныя дадзеныя:
- поўную назву або скарочаную ў гучанню згодную з рэгістрацыйнымі дакументамі;
- адрас месцазнаходжання, дадаткова магчыма іншы адрас кіравання дзейнасці;
- кантактныя дадзеныя: нумар тэлефона, факса, адрас электроннай пошты (e-mail), адрас інтэрнэтнага сэрвіса (старонкі www);

Варта праверыць, якія дадзеныя на пячатцы патрабуе банк, які вяде бягучы рахунак фірмы.

ЭТАП 10
Бізнес-план – узяць узор з файла, г.зн. агульны план намераў, план на бліжэйшую і далейшую будучыню фірмы, з вызначэннем сродкаў і спосабаў дзеяння да дасягнення створаных мэтаў.

Бізнес-план неабходны ў трох асноўных сітуацыях:

  • пры фінансаванні інвістыцый – прэтэндаванне на пазычкі, гранты, датацыі, з'яўляецца аргументам аўтэнтычнасці;
  • пры пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці – дапамагае вызначыць і абдумаць мэты, а таксама прыарытэты;
  • пры кіраванні фірмай – дапамагае рухацца ў запланаваным кірунку, аналізаваць сітуацыі, а таксама назіраць за развіццём фірмы.

Прыдатны файл : http://www.nbportal.pl/pl/np/klub_przedsiebiorczosci/plan_na_dzialnosc

Патрабаванні адносна бізнес-плана

Бізнес-план павінен быць добра сфармуляваны, напісаны прафесійнай мовай, але даступнай, аб’ёмам 20-40 старонак. Бізнес-план павінен падлягаць безупынным зменам, так як фірма.
Характарыстыка Бізнес-плана:
  • Аб’ектыўны
  • Мэтавы
  • Канкрэтны
  • Эластычны
  • Карысны
  • Сціслы і зразумелы
  • Комплексны

Задачы Бізнес-плана

  • Ацэнка моцных і слабых бакоў справы
  • Акрэсленне коштаў
  • Акрэсленне фінансавых патрэб
  • Выбар стратэгіі дзеяння
  • Ацэнка галіны
  • Ацэнка рынка і канкурэнцыі
  • Ацэнка рызыка
  • Пошукі партнёраў для супрацоўніцтва
  • Пошукі фінансавых сродкаў

Структура Бізнес-плана

  • Апісанне справы
  • Дадзеныя фірмы
  • Аналіз SWOT
  • Тэхнічна-арганізацыйны план
  • Маркентынгавы план
  • Фінансавы план
  • Паказальны аналіз
  • Падсумаванне
  • Дадаткі

ЭТАП 11
Атрыманне Фондаў на сумеснае фінансаванне капіталаўкладанняў.

Акрамя банкаў, якія даюць цвёрдыя крэдыты, існуюць установы, якія займаюцца т.зв. мяккім фінансаваннем, гэта рэгіянальныя і ваевудскія фонды і іншыя арганізацыі, якія дапамагаюць малым фірмам.

Гэта наступныя ўстановы:
Фонды Мікра (мікрапазыка, традыцыйная пазыка, пазыковая інвістыцыя, стартэр, ці пазыка прызначаная для асобаў, якія пачынаюць дзейнасць, хуткая пазыка ).
Дапаможныя фонды з Еўрапейскага Саюза (падтрымка асоб, якія пачынаюць гаспадарчую дзейнасць, пазыкі для прадпрыемстваў, паручыцельства крэдытаў для прадпрымальнікаў).

ЭТАП 12
Атрыманне сродкаў з Фондаў Працы ў Цэнтры Занятасці Насельніцтва.

Абмеркаванне мажлівасці атрымання сродкаў з Фондаў Працы ў Цэнтры Занятасці. З гэтай мэтай неабходна падаць Заяву разам з дадаткамі аб прызнанні с Фондаў Працы.

Сродкі з Фондаў Працы прызнаюцца на падставе Закона аб прамоцыі працы і ўстаноў рынка працы ад 20 красавіка 2004 г. (З.В. Нум 99 паз 1001 з пазн.зм.) Пастанова Міністра Працы і Сацыяльнай Палітыкі ад 21 лістапада 2005 г. (З.В. Нум 236 паз.2002) па пытанні падрабязных умоў і звычаяў здзяйснення кампенсацыі са сродкаў Фондаў Працы коштаў абсталявання або абсталявання месца працы для безпрацоўнага, прысуджэнне безпрацоўнаму сродкаў на пачатак гаспадарчай дзейнасці, а таксама формаў забяспечвання звароту атрыманных сродкаў.

Сродкаў Фонда Працы могуць дамагацца:
- безпрацоўныя асобы;
- асобы, якія падлягаюць сацыяльнаму страхаванню земляробаў.

Дырэктар Гарадскога Цэнтра Занятасці азнаразова можа даць безпрацоўнаму сродкі на пачатак гаспадарчай дзейнасці ў вышыні, акрэсленай у дагаворы не перавышаючай: - 5-разавай сярэдней зарплаты; - 3-разавай сярэдней зарплаты на аднаго члена заснавальніка кааператыва, у выпадку калі гаспадарчая дзейнасць робіцца на акрэсленных умовах для сацыяльных кааператываў у разуменні законаў кааператыўнага права; - 2-разавай сярэдней зарплаты на аднаго члена прыступаючага да яе пасля стварэнню кааператыва.


ГАРАДСКІ ЦЭНТР ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА ў ЛЮБЛІНЕ
вул. Нецалая
14
Інфармацыя ўстановы – пакой 1
тэл. (81) 53 290 72
www.mup.lublin.pl
Падача заяў: Канцэлярыя – пакой 11

Крыніца інфармацыі:

www.nbportal.pl/pl/np/klub_przedsiebiorczosci/plan_na_dzialnosc
www.samozatrudnienie.pit.pl
www.ipo.pl
www.wup.lublin.pl


INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY