У залежнасці ад мэты ўезду і знаходжання выдаецца адзін з наступных тыпаў віз:
1) віза авія-транзіт – дае права ўезду ў транзітную зону міжнароднага аэрадрома і знаходжанне ў гэтай зоне, можа быць выдадзена іншаземцу, які дакажа, што знаходжанне ў транзітнай зоне аэрадрома неабходна для здзяйснення запланаванага падарожжа. Выдаецца на тэрмін да 2 дзён;
2) транзітная віза – дае права на праезд праз тэрыторыю РП, можа быць выдадзена іншаземцу, які мае права ўезду ў канчатковую краіну падарожжа або дзяржаву, якая мяжуе з тэрыторыяй РП – выдаецца на тэрмін знаходжання да 5 дзён;
3) кароткатэрміновая віза (тэрмін дзеяння да 6 месяцаў і тэрмін знаходжання на тэрыторыі РП да 90 дзён) з мэтай:
- а) турыстычная;
- б) гасцевая,
- в) удзел у спартыўных мерапрыемствах),
- г) прыезд у РП па прычынах, акрэсленых у ст.33 пункт 1 закона „Аб іншаземцах” (калі іншаземец абавязаны з’явіцца ў польскія органы ўлады або ўезд на тэрыторыю РП абумоўлены неабходнасцю прайсці медыцынскае лячэнне для ўратавання жыцця, якое не можа быць выканана ў іншай дзяржаве) – пры прадстаўленні дакументаў, якія пацверджваюць неабходнасць уезду на тэрыторыю РП,
- д) знаходжанне асобы непаўналенняй, акрэсленае ў ст.33 закона „ Аб іншаземцах” (непаўналетняму іншаземцу, які нарадзіўся на тэрыторыі РП па просьбе юрыдычнага апекуна, які знаходзіцца на тэрыторыі РП на падставе візы, а ў выпадку, калі непаўналетні ўпісаны ў дакумент падарожжа юрыдычнага апекуна, у гэтым дакуменце выдаецца новая віза, якая ахоплівае непаўналетняга, а раней выдадзеная віза анулёўваецца),
- ж) іншыя, чым вышэйпералічаныя, прычыны, (нп. эканамічная дзейнасць – наяўнасць дакумента, які пацверджвае супрацоўніцтва, выдадзенага польскай фірмай)
4) доўгатэрміновая нацыянальная віза – дзейнічае толькі на тэрыторыі РП і ўпаўнаважвае да знаходжання на тэрыторыі РП з мэтай:
- а) вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці;
- б) вядзенне культурнай дзейнасці або ўдзел у міжнародных канферэнцыях,
- в) выкананне службовых задач предстаўнікамі замежных дзяржаўных органаў улады і міжнародных арганізацый,
- г) удзел у працэдуры прадстаўлення прыстанішча (у такім вырадку неабходна паведаміць консула),
- д) выкананне працы (іншаземец прад’яўляе дазвол на працу на тэрыторыі РП выдадзены Ваеводай па месцы знаходжання іншаземца або пісьмовае пацверджанне нп. ад рэктара навучальнай установы, навуковага сакратара ПАН аб намеры даручэння іншаземцу выканання працы, калі дазвол на працу не патрэбны),
- ж) навуковай, вучэбнай, дыдактычнай – за выключэннем працы (іншаземец прад’яўляе даведкі з навучальнай установы аб прыняцці на вучобу, з пазначэннем імя, прозвішча, даты і месца нараджэння, грамадзянства, назвы і адраса навучальнай установы, тэрміну пачатку і часу вучобы, на якую закваліфікавана іншаземца, запрашэнне на навучальную практыку, навуковы стаж і г.д.);
- з) выкарыстанне часовай аховы (у такім вырадку неабходна паведаміць консула),
5) уязная віза (дае права аднаразовага ўезду на тэрыторыю РП і можа быць выдаздена іншаземцу, які перад пераходам мяжы атрымаў або пры пераходзе мяжы атрымае юрыдычную падставу да знаходжання на гэтай тэрыторыі. Тэрмін дзеяння ўязной візы складае одзін год – у гэты перыяд дазваляе ўехаць на тэрыторыю РП) з мэтай:
- а) рэпатрыяцыі,
- б) перасялення члена сям’і рэпатрыянта,
- в) рэалізацыя дазволу на пражыванне або жыхарства.
6) візы з тэрмінам дзеяння да 5 гадоў, якія могуць быць каротка- і доўгатэрміновымі.
|