Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ПРАЦЭДУРА І БЛАНКІ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ТЫХ, ХТО ХОЧА АТРЫМАЦЬ ШЭНГЕНСКУЮ ВІЗУ.
НЕАБХОДНА АСАБІСТА З’ЯВІЦЦА Ў КОНСУЛЬСТВЕ


ФАРМУЛЯР АБ ВЫДАЧЫ ВІЗЫ – спампаваць
Źródło informacji - strona Konsulatu Generalnego RP w Ukrainie
http://www.kijowkg.polemb.net/index.php?document=76


Да візавай анкеты неабходна далучыць:

  • 2 аднолькавыя каляровыя фотаздымкi на белым фоне, памерам 3,5х4,5 см, твар павінен займаць 70-80% паверхні фотаздымку.
  • Пашпарт (тэрмiн яго дзеяння павiнен быць не менш за 3 месяцы з дня заканчэння тэрмiну дзеяння выдадзенай вiзы), ксеракопiя апошнiх старонак пашпарта (стар. 30, 31, 32, 33), а таксама старонкі з прапіскай
  • Арыгінал і ксеракопія асабістага нумару,
  • Даведка з месца працы з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў,
  • Арыгiнал i ксеракопiя працоўнай кнiжкi,
  • Пацвярджэнне плацежаздольнасцi заяўнiка,
  • Мiжнародны полiс медыцынскага страхавання, выдадзены на перыяд знаходжання, які заяўлены ў візавай анкеце.

Консул можа запатрабаваць іншыя дадатковыя дакументы, якія могуць вымагацца згодна з правадаўствам Шэнген.

Кошт візы 60 EUR. У выпадку, калі візавая анкета і неабходныя дакументы будуць пададзены 3 дні перад датай планаванай паездкі, кошт візы 70 EUR.

Аплату неабходна ўнесці пры падачы анкеты.

У выпадку адмовы выдачы візы аплата не будзе вернута.


Дадатковыя дакументы, неабходныя для асобных катэгорый віз:

ТУРЫСТЫЧНАЯ:

  • ваўчар турыстычнай кампанii з пацвярджэннем аплаты паслуг краiне (пражыванне, харчаванне) цi факсавае / па электроннай пошце бранiраванне гатэлю ў краiне з iнфармацыяй аб аплаце паслуг

ГАСЦЯВАЯ:

  • арыгiнал запрашэння i яго ксеракопiя ад асобы, якая запрашае, з натарыяльна засведчаным подпiсам асобы, якая запрашае. Запрашэнне павiнна змяшчаць iнфармацыю аб мэце вiзiту, месцы пражывання запрошанай асобы (адрас, тэлефон), а таксама звесткi аб тым, хто фiнансуе паездку цi дадатковыя выдаткi, звязаныя з паездкай заяўнiка на атрыманне вiзы.

ПРАЦА

  • арыгінал Абяцання аб працаўладкаванні ў Польшчы, выдадзены ваяводай або іншай упаўнаважанай асобай, у выпадках прадугледжаных заканадаўствам, калі дазвол ад ваяводы не патрэбны, нп. Пасведчанне ад Рэктара
  • арыгінал пасведчання аб даручэнні працы іншаземцу, зарэгістраваны ў раённым Цэнтры Занятасці

НАВУЧАННЕ

  • даведка з навучальнай установы з пацвярджэннем паступлення ў ВНУ/школу/ у Польшчы або пасведчанне, што вы сапраўды навучаецеся ў гэтай установе,
  • ксеракопія студэнцкага білета

СПОРТ

  • запрашэнне, выдадзенае арганiзатарам мерапрыемства, з пазначэннем мэты і даты спартыўнага мерапрыемства, тэрміну знаходжання ў Польшчы, а таксама асабістых і пашпартных дадзеных асобы, якую запрашаюць

КУЛЬТУРА

  • запрашэнне ад арганiзатара культурнага мерапрыемства ў Польшчы, з пазначэннем мэты і даты паездкі, тэрміну знаходжання ў Польшчы, а таксама асабістых і пашпартных дадзеных асобы, якую запрашаюць
  • дакументы, якія пацвярджаюць падтрымку супрацоўніцтва і культурнага абмену з Польшчай

З МЭТАЙ ВЯДЗЕННЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

  • копія ліцэнзіі фірмы і копія пасведчання аб яе рэгістрацыі;
  • падатковая дэкларацыя;
  • рэзервацыя білетаў на самалет, поезд і г.д. або копія пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку;
  • арыгінал запрашэння польскага партнёра, кантрагента або падпісанны актуальны кантракт з польскім партнёрам;
  • рэзервацыя гателя

З МЭТАЙ ПЕРАВОЗКІ ТАВАРАЎ ТРАНСПАРТАМ МІЖНАРОДНЫХ ПЕРАВОЗАК – ТІР

Ад фірмы:

  • арыгінал дагавора, кантракта з польскім бокам;
  • арыгінал і копія ліцэнзіі на перавозку тавараў транспартам міжнародных перавозак;
  • падатковая дэкларацыя;
  • арыгінал і копія даведкі гандлёва-прамысловай палаты

Ад вадзіцелей:

  • арыгінал і копія пасведчання вадзіцеля, выдадзены прынамсі два гады назад;
  • арыгінал і копія пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку;
  • поліс міжнароднага страхавання сродкаў камунікацыі (сапраўдны на тэрыторыі Шэнген)

УВАГА:

  1. Неразборліва запоўненая анкета будзе вернута, а заяўнік будзе рэгістрыравацца зноў.
  2. Калі ксеракопіі будуць няпэўнымі, консул можа патрабаваць арыгіналы дакументаў.
  3. Канчатковае рашэнне аб перасячэнні мяжы прымае польская пагранічная служба.


ПАСОЛЬСТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ у РП
http://www.belembassy.org/poland/pol/index.php?p=consul&f=agreement
Варшава , вул. Вертніча 58
Тэл :+48 (22) 742-0990
Факс:+48 (22) 742-0980

Генеральнае Консульства Рэспублікі Беларусь у Бялымстоку
вул. Электрычная 9, 15-080 Бялысток
Тэл : +48 (85) 664-9940

Генеральнае Консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску
вул. Ноакоўская 9, 80-313 Гданьск Оліва
Тэл : +48 (58) 341-0026

Генеральнае Консульства Рэспублікі Беларусь у Бялай Падлясцы
вул. Сітніцкая 77, 21-500 Бялая Падляска
Тэл : +48 (83) 342-1814



INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY