Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ПРАЦЭДУРА І БЛАНКІ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА
ПРАЦЭДУРА ПРАДАЎЖЭННЯ ВІЗЫ


ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

  • Закон ад 13 чэрвеня 2003 г. аб іншаземцах (адзіны тэкст:З.В. з 2006 г. Нум 234, паз. 1694),
  • Закон ад 16 лістапада 2006 г. аб пошліне (З.В. з 2006 г. Нум 225, паз. 1635),
  • Пастанова Міністра Унутраных Спраў і Адміністрацыі ад 18 жніўня 2003 г. ў справе віз для іншаземцаў (З.В. з 2003 г. Нум 150, паз. 1462, з пазн. зм.).


ПРАДПАСЫЛКІ ПРАДАЎЖЭННЯ ВІЗЫ ЗНАХОДЖАННЯ

Іншаземцу, які знаходзіцца на тэрыторыі РП, можна рпадоўжыць візу знаходжання, калі агульна споўнены наступныя ўмовы:

  1. на іх карысць сведчыць важны прафесійны інтарэс або асабісты інтарэс іншаземца ці гуманістычныя погляды.
  2. Здарэнні, якія з’яўляюцца прычынай прэдэнтавання на прадаўжэнне візы, узніклі незалежна ад волі іншаземца і не было магчымасці прадбачыць іх у маменце выдачы візы.
  3. Акалічнасці справы не паказваюць, што мэта знаходжання іншаземца на тэрыторыі РП будзе іншая, чым заяўленная.
  4. Не вынікаюць акалічнасці, якія пералічаны ў законе аб іншаземцах і якія выклікаюць адмову ў выдачы візы.

Візу знаходжання можа прадоўжыць адпаведны ваявода, улічваючы месца знаходжання іншаземца. Прадоўжыць візу можна адзін раз.

Прадаўжэнне або адмова прадаўжэння візы адбываецца па рашэнні ваяводы. Заяву аб прадаўжэнні візы іншаземец абавязаны падаць 7 дзён перад заканчэннем тэрміна знаходжання, акрэсленнага ў той кароткачасовай візе, якую ён ужо мае, або 14 дзён перад заканчэннем тэрміна знаходжання, акрэсленнага ў той доўгатэрміновай візе, якую ён ужо мае. Калі акрэсленыя вышэй тэрміны не будуць датрыманы, іншаземец абавязаны пакінуць тэрыторыю РП перад заканчэннем тэрміна знаходжання, акрэсленнага ў той візе, якую ён мае, хіба што працэс па справе прадаўжэння візы будзе закончаны перад заканчэннем гэтага тэрміна знаходжання..


ВЫМАГАНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Іншаземец, які прэтэндуе на выдачу або прадаўжэнне візы абавязаны:

  1. Падаць фармальную заяву аб выдачы або прадаўжэнні візы, якой узор акрэсліваюць выканаўчыя правілы закона аб іншаземцах.
  2. Абгрунтаваць заяву.
  3. Далучыць дакументы, якія пацвярджаюць акалічнасці пералічаныя ў заяве, а таксама фотаздымкі асобаў, якія ахоплены заявай.


АПЛАТЫ

За прадаўжэнне візы знаходжання:

  • кароткачасовай – аплата ў памеры 205 зл,
  • доўгатэрміновай – аплата ў памеры 406 зл.


ТЭРМІН ВЫРАШЭННЯ СПРАВЫ

Ваявода выдае рашэнне ў справе прадаўжэння візы перад заканчэннем тэрміна знаходжання, акрэсленнага ў візе, калі заява аб ёй прадаўжэнні была пададзена згодна з правіламі.


АДКАЗНАЯ ЧАСТКА

Аддзел Грамадзянскіх Спраў і Іншаземцаў
Аддзяленне да спраў іншаземцаў
We kindly inform you that the Section of Foreigners (legalization of Stay in Poland), both for EU/EEA citizens and for the citizens of the third countries, as of 1st October 2009 has been transfered to the main building of the Lublin Voivod's (Governor's) Office, in Lublin, Spokojna Street No. 4, room 50. We apologize for any inconvenience it might have caused to you.

Повідомляємо Вам, що Департамент у справах іноземців (легалізації перебування у Польщі), як для громадян ЄС/ЄЕП как і громадян третіх країн, з 1 жовтня 2009 був переміщений в головне будівлю Управління Воєводи (Губернатора) Люблінського, Люблін, вул. Спокойна (Spokojna) No. 4, кімната 50. Приносимо свої вибачення за надані незручності це може привести для вас.

Сообщаем Вам, что Департамент по делам иностранцев (легализации пребывания в Польше), так для граждан ЕС/ЕЭП как и граждан третьих стран, с 1 октября 2009 был перемещен в главное здание Управления Люблинского Воеводы (Губернатора), Люблин, ул. Спокойна (Spokojna) 4, комната 50. Приносим свои извинения за неудобства каких это может привести для вас.

Nous vous informons qu'à compter du 1er Octobre 2009 la Section des étrangers (la légalisation du séjour en Pologne), tant pour les citoyens de l'UE/EEE que pour les citoyens des pays tiers, a été transférée au bâtiment principal du Bureau du du Voïvode (Préfet) de Lublin, à Lublin, 4 rue Spokojna, salle 50. Nous nous excusons pour tout désagrément que cela aurait pu causé à vous.

Bitte beachten Sie, daß die Abteilung für Ausländer (Legalisierung des Aufenthalts in Polen), sowohl für die EU-/EWR-Bürger wie für die Staatsangehörige von der anderen Länder, seit 1. Oktober 2009 an das Hauptgebäude des Amtes des Woiwodes von Lublin (Lublin, Spokojna Straße Nr. 4, Zimmer 50) übertragen worden.  Wir entschuldigen uns für Unannehmlichkeiten, es Ihnen verursacht haben könnte

Гадзіны прыёму наведвальнікаў:
панядзелак 10.00-17.00
аўторак-пятніца 8.00-15.00

Дэлегатура ў Бялай Падлясцы – / тэл. 083-34-36-728
Дэлегатура ў Хэлме – / тэл. 082-56-27-614
Дэлегатура ў Замосцю – / тэл. 084-67-76-535


ПРАВА АПЕЛЯЦЫІ

У выпадку адмовы выдачы ваяводай візы іншаземцу належыць права падачы апеляцыі да старшыні Установы да спраў Рэпатрыацыі і Іншаземцаў у тэрміне 14 дзён ад даты яе


УВАГІ

  • Уласцівым органам выдачы віз з'яўляецца консул.
  • Уласцівым органам прадаўжэння віз з'яўляецца адпаведны для месца знаходжання іншаземца ваявода.
  • Консул выдае візу або адмаўляе ў выдачы візы ў залежнасці ад мэты ўезду і знаходжання.
  • Візу з мэтай выконвання працы выдае або адмаўляе ў яе выдачы консул, адпаведны для месца пастаяннага жыхарства іншаземца.
  • Віза знаходжання выдаецца як віза кароткачасовая або доўгатэрміновая.
  • Кароткачасовая віза знаходжання ўпаўнаважвае да ўезду і бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі РП альбо на некалькі знаходжанняў адно за другім, агульны тэрмін якіх разам не перавышае 3 месяцаў на працягу 6 месяцаў, лічаных ад дня першага ўезду.
  • Доўгатэрміновая віза знаходжання можа быць выдана з мэтай ўезду і знаходжання, калі акалічнасці гэтага знаходжання патрабуюць, каб ён прадоўжваўся не даўжэй 3 месяцаў і ўпаўнаважваў да ўезду і бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі РП альбо на некалькі знаходжанняў адно за другім, агульны тэрмін якіх разам не перавышае год на працягу тэрміна дзеяння візы.
  • Тэрмін дзеяння візы знаходжання можа складаць 5 гадоў.
  • Іншаземец абавязаны пакінуць тэрыторыю РП перад заканчэннем тэрміна знаходжання, акрэсленнага ў візе, а таксама перад заканчэннем тэрміна дзеяння візы, хіба што атрымаў прадаўжэнне візы або дазвол на пражыванне на акрэслены час або на пасяленне на тэрыторыі РП.
  • Іншаземец, які знаходзіцца на тэрыторыі РП на падставе дагавора аб ліквідацыі візавага абавязку, абавязаны пакінуць гэту тэрыторыю перад заканчэннем тэрміна прадбачанага ў міжнародным дагаворы, хіба што атрымаў дазвол на прадыванне на акрэслены час.



INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY