16 - 19.09. 2007
ПОЛЬСКА – БЕЛАРУСКА – УКРАІНСКІЯ МАЙСТЭРНІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ - ВАЛАНЦЁРАЎ
„Твая кар’ера у Тваіх руках”
CПРАВАЗДАЧА З МАЙСТЭРНЯЎ
16-19.09.2007 г. Еўрапейскі Дом Спаткань у Насутове быў сведкам іннавацыйнай справы , арганізаванай у рамах праекта „Трансгранічны Цэнтр Падтрымкі Рынка Працы”. На працягу 4 дзён маладыя людзі з Польшы , Беларусі і Украіны ўзялі ў свае рукі не толькі сваё прафесійнае будучае , але і міжнародную інтэграцыю славянскіх народаў ;). А над усім дыжурыла каардынатар навучання – Моніка Донек (Інстытут Рынка Працы – Фонд Новы Стаў).
Першы дзень майстэрняў не прадбачыў надзвычайна напружанага плана (што аднак павінна было змяніцца ў бліжэйшым будучым ). Па сумеснай абеда- вячэры ўсе ўдзельнікі ўдзельнічалі ў інтэграцыйным спатканю , якое павінна было пераламіць першы лёд . Як аказалася – паспяхова
Два наступныя дні былі часам напружанай працы . Панядзелак (17.09) пачаўся заняткамі з Андрэем Б.Пятровічам з Паморскага Таварыства „Агульная Еўропа”. Удзельнікі семінарыя маглі даведацца найважнейшых спраў , якія датыкаюцца кіравання праектамі ў неўрадавых установах – на падставе ўтворанай у США метадалогіі , якая звязана з PMI (Project Management Institute). Наш госць з Гданьска пазнаёміў слухачоў перш-наперш з самім азначэннем праекта , з дынамікай і складанасцю працэса яго планавання і ўкаранення , а таксама з усім „наваколлем”, якое звязана з такога тыпа справамі (персанальныя пытання , бюджэт , канфлікты і стрэс ).
Потым прыйшоў час на адкрыццё сябе ...Майстэрні з індэфікацыяй моцных старон , а таксама прафесійных схільнасцей правяла Святлана Зыма з Офіса Кар’ер Валыньскага Універсітэта імя Алесі Украінкі ў Луцку . Заняткі патрабавалі шмат працы і ўдзела ўдзельніакаў , якія павінны былі стаць вока ў вока з праўдай , ці выбраны праз іх прафесійный шлях сапраўды адэкватны іх здольнасцям . Спадзяваныя эфекты прыняслі таксама заняткі , якія датыкалі інтэрперсанальных уменняў , такіх як : асэртыўнасць , камунікацыя , аўтапрэзэнтацыя .
Дзень скончыўся спатканнем з псіхолагам і прафесійным кансультантам з
Офіса Кар’ер UMCS – Мажэнай Біхта . Заняткі датыкалі планіравання прафесійнай кар’еры – праблеме цяпер вельмі папулярнай – і як выявілася – крышку перарэкламаванай . Псіхолаг пераламала шмат міфаў на тэму прафесійнай кар’еры і паведаміла ўдзельнікам , што кожны з іх іншы , а валоданне , ці таксама невалоданне выразным планам на будучае , то праблема цалкам індывідуальная і залежная ад характара чалавека .
На наступны дзень былі працягнуты заняткі з Біхтай , якія датыкалі рухаў па рынку працы , а таксама адбыліся майстэрні з прадпрымальнасці , на якіх таксама былі пераламаны некаторыя стэрэатыпы – шырока распаўсюжаных у нашай культуры .
Па абедзе ўдзельнікі мелі мажлівасць адпачнуць у незвычайна цудоўным горадзе – Любліне .
Так як семінарый „Твая кар’ера…” быў спатканнем студэнтаў з розных краінаў , не магло нехапіць майстэрняў з міжкультурнай адукацыі . Адбыліся яны ў апошні дзень , а правяла іх Ганна Москва з EDS- Фонда Новы Стаў . Гэтыя майстэрні ў злучэнню з індывідуальнай інтэграцыяй далі вынік у форме новага сяброўства і большага разумення для іншых народаў .
У канцы канцоў прыйшоў час на падсумаванне , у часе якой усе атрымалі сэртыфікаты ўдзелу . І толькі шкода было , што гэтыя 4 дні закончваліся ...
Рэдакцыя : Ёанна Міхалэк , Польша
БОЛЕЙ АБ МАЙСТЭРНЯХ
МАЙСТЭРНІ Ў АБ’ЕКТЫВЕ
ВАЧЫМА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
w ramach inicjatywy wspólnotowej INTERREG Unii Europejskiej
|