|
|
ТРАНСГРАНІЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ
|
СЕМІНАР ДЛЯ ПОЛЬСКІХ, УКРАІНСКІХ І БЕЛАРУСКІХ ПАЗАЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ 26 - 27.02.2008 у Насутаве адбыўся польска-украінска-беларускі семінар для пазаўрадавых арганізацый па пытаннях актывізацыі жанчын на рынку працы. У семінары удзельнічалі прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый, асабліва зацікаўленыя дзеяннямі актывізацыі жанчын на рынку працы. Сустрэча пачалася прадстаўленнем праекта „Актывізацыя, Спецыялізацыя, Практыка - прамоцыя працаўладкавання жанчын” (Катажына Каньчугоўска) - рэалізаванага Інстытутам Рынка Працы - Фонд Новы Стаў. Затым Гражына Навіцка (Гмінны Цэнтр Сацыяльнай і Прафесійнай Актывізацыі) падзялілася вопытам, звязаным з прафесійнай актывізацыей жанчын у сувязі з праектам „У бок польскай мадэлі грамадскай гаспадаркі – будуем новы Ліскаў”. Мы маглі таксама паслухаць выступленне Пшемыслава Яськевіча (Цэнтр Замежных Моў OK), які прадставіў палітіку сваей фірмы ў сферы дзеянняў дзеля жанчын. Увядзеннем у тэматыку палітыкі роўных шансаў было выступленне Мажэны Біхты (Польшча), якая прадставіла таксама сітуацыю жанчын на польскім рынку працы. Сітуацыю на Беларусі паказала Ірына Бараноўская (Грамадская Арганізацыя "Клуб дзелавых жанчын", Брэст). Напраканцы Юлія Завадская (Захадна-Украінскі Цэнтр Рэсурсаў, Львоў) прадставіла сітуацыю на Украіне. Другі дзень семінара быў прысвечаны абмену доьрымі практыкамі рэалізацыі жаночых праектаў у сферы рынка працы: Праект „@ льтэрЭго” як прыклад добрай практыкі выканання праектаў з еврапейскіх фондаў дзеля актывізацыі жанчын на рынку працы паказала Малгажата Пастуха (Польскі Камітэт Сацыяльнай Дапамогі, Акруговы Урад Любліна). Таццяна Мельнік (Цэнтр Падтрымкі Грамадскіх Ініцыятыў "Чайка", Роўна, Украіна) і Ларыса Істомава (Грамадская Арганізацыя "Клуб дзелавых жанчын", Брэст, Беларусь) падзяліліся вопытам дзеянняў украінскіх пазаўрадавых арганізацый у сферы прафесіянальнай актывізацыі жанчын. Апошнім пунктам праграмы было знаемства пазаўрадавых арганізацый з магчымасцямі набыцця сродкаў на трансмежныя ініцыятывы ў рамках Праграмы Трасмежнага Супрацоўніцтва Польшча - Беларусь - Украіна 2007 - 2013 (Вольга Гжехнік з Аддзела Праграм Еурапейскага Тэрытарыяльнага Супрацоўніцтва, Маршалкоўскі Урад Люблінскага Ваеводства).
Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
|