Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ТРАНСГРАНІЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ


СЕМІНАР ДЛЯ ПОЛЬСКІХ, УКРАІНСКІХ І БЕЛАРУСКІХ ПАЗАЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
СЕМІНАР НА ТЭМУ ПРАФЕСІЙНАЙ АКТЫВІЗАЦЫІ МОЛАДЗІ
05 – 06.03.2008

05 – 06 сакавіка 2008г. у вучэбна–канферэцыйным Цэнтры Еўрапейскага Дома Сустрэч у Насутаве к / Любліна адбыўся польска-украінска-беларускі семінар для пазаўрадавых арганізацый па пытаннях актывізацыі моладзі на рынку працы. Мэта семінара – задумацца аб сітуацыі моладзі на рынку працы Польшчы, Украіны і Беларусі, а таксама прадстаўленне розных форм прафесійнай актывізацыі маладых людзей і падрыхтаванне іх да функцыянавання на рынку працы.

IRPIRPIRPIRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRPIRPIRPIRP

Спатканне пазаўрадавых арганізацый з прымежных рэгіёнаў стварыла магчымасць абмену вопытам і прамоцыі Добрых Практык, а таксама узросту зацікаўленасці арганізацый трансмежным супрацоўніцтвам і наладжаннем сеткі партнерстваў.

Увядзеннем у тэматыку семінара было выступленне Томаша Каспшака з Цэнтра Даследванняў Моладзі Варшаўскага Універсітэта, які прадставіў сітуацыю моладзі на польскім рынку працы. Аб сітуацыі моладзі на Украіне расказала Руслана Стасюк (Валынскі Цэнтр Рэсурсаў - Таварыства Аховы Правоў Моладзі), затое сітуацыю на Беларусі прадставіў Сяргей Дэзурка ( „Гуманітарны мост”) з Брэста. Ролю прафесійных парадняў у падрыхтоўцы моладзі да функцыянавання на рынку працы агаварыла Эва Чарнацка - школьны прафкансультант пры школе № 5 у Любліне.

В межах абмену добрамі практыкамі выканання праектаў са сферы прафесійнай актывізацыі моладзі былі прадстаўлены наступныя дзеянні:

  • Польска - беларуска - украінскія варштаты для моладзі „Твая кар'ера ў Тваіх руках” у рамках праекта „Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынка Працы ” (Моніка Донек, Інстытут Рынка Працы - Фонд Новы Стаў)
  • Выхаванне моладзі з мэтай эфектыўнага функцыянавання на рынку працы на прыкладзе Маладзежнай Акадэміі Фонду Шчаслівае Дзяцінства,
  • Добрая практыка працы з моладдзю ў сферы прафесійнай актывізацыі на Украіне і Беларусі (Святлана Крысенка - маладзежная арганізацыя „STARK”, Луцк; Уладзімір Мазалаў, Грамадская Арганізацыя “Бресцкі Саюз Прадпрымальнікаў”, Брэст; Таццяна Кошык, Грамадская Арганізацыя “Перспектыва”, Брэст)
  • праект "ШАНС - прафесійная актывізацыя цяжкай моладзі ў Любліне" - Таварыства POSTIS, Барбара Бойко, старшыня таварыства.

На заканчэнне былі прадстаўлены магчымасці трансмежнага супрацоўніцтва ў рамках праграмы “Моладзь у дзеянні” (Эва Немялкоўска - трэнер Праграмы).


Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
w ramach inicjatywy wspólnotowej INTERREG Unii Europejskiej




INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY