|
|
ТРАНСГРАНІЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ
|
СЕМІНАР ДЛЯ ПОЛЬСКІХ, УКРАІНСКІХ І БЕЛАРУСКІХ ПАЗАЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ 06 – 07 сакавіка 2008г. у вучэбна–канферэцыйным Цэнтры Еўрапейскага Дома Сустрэч у Насутаве к / Любліна адбыўся польска-украінска-беларускі семінар для пазаўрадавых арганізацый па пытаннях актывізацыі маладых асоб-інвалідаў на рынку працы. Мэтай семінара была рэфлексія над сітуацыяй маладых асоб-інвалідаў на рынку працы Польшчы, Украіны і Беларусі, а таксама прадстаўленне розных форм прафесійнай актывізацыі гэтых людзей. Спатканне пазаўрадавых арганізацый з прымежных рэгіёнаў стварыла магчымасць абмену вопытам і прамоцыі Добрых Практык, а таксама узросту зацікаўленасці арганізацый трансмежным супрацоўніцтвам і наладжаннем сеткі партнерстваў. Семінар пачаўся лекціяй Томаша Каспшака з Цэнтра Даследванняў Моладзі Варшаўскага Універсітэта, які прадставіў сітуацыю маладых асоб-інвалідаў на польскім рынку працы. Сітуацыю маладых асоб-інвалідаў на Беларусі прыблізіў Васіль Барысаў з грамадскай арганізацыі “Інвалід і асяроддзе” (Брэст, Беларусь). Аб асаблівай ролі прафесійных парадняў у працэсе падрыхтоўкі інвалідаў да функцыянавання на рынку працы гаварыла Барбара Радзевіч (прафкансультант, Люблінскі Каталіцкі Універсітэт). В рамках абмену вопытам у рэалізацыі праектаў са сферы прафесійнай актывізацыі моладзі было прадстаўлена Агенства па працаўладкаванні Фонду Fuga Mundi (Марэк Пясэцкі, старшыня Фонду Fuga Mundi), а таксама праект «Бюро Кар’ер – Люблінская сетка» (Аліцыя Янкевіч, старшыня Люблінскага Форум Арганізацыі Непаўнаспраўных Асоб). Прыклады добрых практык працы з непаўнаспраўнай моладдзю на Украіне і Беларусі прадставіў Васіль Барысаў з Цэнтра Прафесійнай Рэабілітацыі Беспрацоўных Інвалідаў „КеrаmАrt” (Брэст) і Міхаіл Коц з Арганізацыі Бацькоў Дзяцей з Сіндромам Даўна (Луцк). На заканчэнне семінара - магчымасці трансмежнага супрацоўніцтва для пазаўрадавых арганізацый у рамках Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь -Украіна 2007 - 2013 прадставіла Вольга Гжехнік з Аддзела Праграм Еурапейскага Тэрытарыяльнага Супрацоўніцтва, Маршалкоўскі Урад Люблінскага Ваеводства.
Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
|