Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ТРАНСГРАНІЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ


Насутаў 16 - 17.05.2008
ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКА-УКРАІНСКАЯ ДАСЛЕДНІЦКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
„Выбраныя аспекты заробкавай міграцыі палякаў, украінцаў і беларусаў”

16 - 17 траўня 2008 г . у вучэбна–канферэцыйным Цэнтры Еўрапейскага Дома Сустрэч у Насутаве к / Любліна адбылася польска-беларуска-украінская даследніцкая канферэнцыя на тэму: „Выбраныя аспекты заробкавай міграцыі Палякаў, Украінцаў і Беларусаў”.

Мэтай канферэнцыі было прадстаўленне вынікаў даследванняў, якія праводзяцца ў сферы заробкавай міграцыі. Былі прадстаўлены даследванні, рэалізаваныя Цэнтрам Даследванняў Міграцый Варшаўскага Універсітэта і Інстытутам Рынка Працы ў рамках праекта „Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынку Працы”, а таксама рапарты даследванняў з іншых праектаў, рэалізаваных у гэтай тэматычнай прасторы.

Канферэнцыя пачалася прадстаўленнем праекта „ Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынку Працы”, якое правёў дырэктар Інстытута Рынку Працы - Конрад Канэфал . Увядзеннем у тэматыку канферэнцыі было выступленне дырэктара Europe Direct у Любліне - Ярка Шчапаняка, які прадставіў Еўрапейскую палітыку суседства і сітуацыю Польшчы ў зоне Шэнген.

Справаздачу па даследваннях, якія датычаць абумоўленасці, механізмаў, наступстваў замежнай міграцыі з Любліншчыны, прадставілі: Д-р Павел Качмарчык і Йоанна Наперала з Цэнтра Даследванняў Міграцый Варшаўскага Універсітэта. Затым былі прадстаўлены вынікі даследванняў, якія праводзяцца на Люблінскім Каталіцкім Універсітэце: Д-р Кшыштаф Маркоўскі агаварыў эканамічныя і пазаэканамічныя матывы эміграцыі Палякаў у Італію, а праф. Зофья Каўчыньска - Бутрым прадставіла сітуацыю жанчыны, якая выімігроўвае ў Італію.

Другі дзень канферэнцыі быў прысвечаны міграцыям украінцаў і беларусаў. Максім Філяк і Ірына Галяка (Галайка) з Захадна-Украінскага Рэсурснага Цэнтра (ЗУРЦ) у Львове прадставілі профіль патэнцыяльнага заробкавага эмігранта з Львоўскай вобласці. Далей, аб перспектывах і спадзяваннях ўкраінскай моладзі на рынку працы апавядаў Васіль Кашэўскі з Валынскага Рэсурснага Цэнтра.

Рапарт па даследваннях іммігрантаў на люблінскім рынку працы, якія праводзяцца ў рамках праекта, прадставіла Анэта Пекут з ЦДМ Варшаўскага Універсітэта, а Ганна Москва з Еўрапейскага Дома Сустрэч наблізіла сітуацыю акадэміцкай групы іншаземцаў у Любліне.

Канферэнцыю закончыла праведзеная д-р Іваннай Шубінай (Інстытут Рынку Працы - Фонд Новы Стаў) прэзентацыя дзейнасці Кансультацыйнага Пункта для Працадаўцаў і Імігрантаў, які дзейнічае ў рамках праекта „Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынку Працы ”.


IRPIRPIRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRP
PRAWIDŁOWE DZIAŁANIE POWIĘKSZEŃ - PO CAŁKOWITYM ZAŁADOWANIU STRONY


ТАК МЫ АБ’ЯЎЛЯЛІ ПРА КАНФЕРЭНЦЫЮ...

16 - 17 траўня 2008 г . у вучэбна–канферэцыйным Цэнтры Еўрапейскага Дома Сустрэч у Насутаве к / Любліна адбудзецца польска- беларуска - украінская даследніцкая канферэнцыя на тэму: „Выбраныя аспекты заробкавай міграцыі Палякаў, Украінцаў і Беларусаў”.

Мэта канферэнцыі - прадстаўленне вынікаў даследванняў, якія праводзяцца ў сферы заробкавай міграцыі. Будуць прадстаўлены даследванні, рэалізаваныя Цэнтрам Даследванняў над Міграцыямі Варшаўскага Універсітэта і Інстытутам Рынка Працы ў рамках праекта „Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынка Працы” (даследванні хатніх гаспадарак, імігрантаў з Украіны і Беларусі і студэнтаў з гэтых краін, якія навучаюцца ў Польшчы), а таксама рапарты даследванняў з іншых праектаў, рэалізаваных у гэтай тэматычнай прасторы.

Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Арганізатары прадастаўляюць харчаванне, начлегі і транспарт.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць на адрас: m.doniek@irp-fundacja.pl або факсам: +4881 5361094

Колькасць месцаў абмежаваная – лічыцца чарговасць заяваў.

У выпадку якіх-небудзь пытанняў - просім тэлефанаваць: Моніка Донек, 081 536 10 96

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве!


Do pobrania:

Праграма канферэнцыі / ДАКУМЕНТ MS Word/
Formularz zgłoszeniowy /ДАКУМЕНТ MS Word/

Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
w ramach inicjatywy wspólnotowej INTERREG Unii Europejskiej




INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY