|
|
ТРАНСГРАНІЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ
|
12 - 16 траўня 2008 г . у Гарадскім Цэнтры Занятасці ў Любліне адбыліся вучэбныя візіты для працаўнікоў Цэнтраў Занятасці з Украіны і Беларусі. Удзельнікамі гэтага візіту былі: Рэната Іват, віцэ-дырэктар Гарадскога Цэнтра Занятасці ў Львове; Вольга Шаўчук, галоўны спецыяліст пп. працаўладкавання і пп. працаўладкавання інвалідаў з Валынскага абласнога Цэнтра Занятасці ў Луцку; Ірына Гурская, галоўны спецыяліст пп. працаўладкавання з Гарадскога Цэнтра Занятасці ў Луцку, працаўнік Раённага Цэнтра Занятасці ў Ковелі. Вучэбны візіт пачаўся 12 траўня ў 9-00 урачыстай сустрэчай удзельнікаў з Дырэкцыяй Цэнтра. Затым пані Мажэна Слатвінска-Канар паказала арганізацыйную структуру і заданні рэалізаваныя Гарадскім Цэнтрам Занятасці ў Любліне. Было шмат пытанняў, што сведчыць аб вялікай зацікаўленасці праблемай і важнай ролі такіх праграм у міжнародным абмене вопытам і добрымі практыкамі. На другі дзень візіту стажоры пазнаёміліся з методыкай работы з беспрацоўным, якая выкарыстоўваеца ў Гарадскім Цэнтры Занятасці ў Любліне. Прадстаўленне метадаў і інструментаў праходзіла ў форме варштатаў. Пасля смачнага абеду ўдзельнікі вучэбнага візіту мелі магчымасць прайсці па Любліне з вопытным гідам Луізай Дутковяк. Трэці дзень быў прысвечаны прадстаўленню работы асобных арганізацыйных ячэек Цэнтра. Пасля цікавых сустрэч, удзельнікі стажыроўкі паехалі на запланаваную экскурсію ў Казімеж Дольны. Гэта быў дзень поўны новай інфармацыі і цікавых знаёмстваў. Чацвёрты дзень стажоры правялі на Кірмашы Працы 2008, які адбываўся ў гадзінах 10.00 - 17.00 у спартыўна-выставачнай зале “Глобус“, арганізаваным Гарадскім Цэнтрам Занятасці ў Любліне сумесна з Ваеводскім Ваенным Штабам у Любліне, Центрам Дабраахвотных Группаў Працы ў Любліне, Інстытутам Рынку Працы – Фонд Новы Стаў і Фондам Fuga Mundi. Была магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй гэтага тыпу мерапрыемстваў і наладзіць супрацоўніцтва з польскімі фондамі, працадаўцамі, агенствамі пасярэдніцтва і г.д. Апошні, пяты дзень вучэбнага візіту закончыўся наведваннем пазаўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у Любліне і зацікаўленыя сацыяльна-прафесійнай актывізацыяй беспрацоўных: Цэнтр Інфармацыі і Планавання Прафесійнай Кар'еры АЦЗ у Любліне; Фонд Fuga Mundi; ЦІС. Таксама ў гэты дзень адбылося падвядзенне вынікаў стажыроўкі. Падчас вучэбнага візіту ў Цэнтры і арганізаваных экскурсій быў прысутны перакладчык - д-р Юльяна Беднарчук. Арганізацыяй візіту і пытаннямі кантакту з удзельнікамі займалася д-р Іванна Шубіна. Праграму вучэбнага візіту склала Эдыта Звеж.
TAK ZAPOWIADALIŚMY STAŻE ... Праграма вучэбнага візіта (стажыроўкі)
Тэрмін: 12 - 16 траўня 2008г. 12 траўня (панядзелак) 13 траўня (аўторак) 14 траўня (серада) 15 траўня (чацвер) 16 траўня (пятніца)
Спампаваць Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
|