|
|
КАНФЕРЭНЦЫЯ ПАДСУМОЎВАЮЧАЯ ПРАЕКТ
|
25 ліпеня 2008 г. у гатэлі “Сampanile” у Любліне, пры ўдзеле Люблінскага Ваеводы і Маршалка Люблінскага Ваеводства, адбылася польска-беларуска-украінская канферэнцыя падсумоўваючая праект „Трансмежны цэнтр падтрымкі рынку працы”. Мэтай канферэнцыі было падсумаванне праекта, які быў рэалізаваны ад траўня да ліпеня 2008г. у рамках праграмы суседства Польшча - Беларусь - Украіна INTERREG IIIA/ TACIS CBS і ахопліваў чатыры сферы дзеянняў: даследванні датычылі міграцыі і імігрантаў на Любліншчыне, функцыянаванне Кансультацыйнага Пункта для Імігрантаў і Працадаўцаў, шматлікія трансмежныя сустрэчы (варштаты, семінары і стажыроўкі) і прамоцыю легальнага працаўладкавання беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы. Галоўнай мэтай праекта была падтрымка асоб і ўстаноў, якія дзейнічаюць на рынку працы ў трансмежным рэгіене, супрацоўніцтва партнёраў, якія дзейнічаюць у гэтым прасторы, а таксама зазначэнне спецыфікі і абумоўленасці працоўнай міграцыяй на Любліншчыне. Ва ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі прымаў удзел д-р Томаш Влодэк – дырэктар Аддзела Сацыяльнай Палітыкі Люблінскага Ваеводскага Ураду, які прачытаў ліст на адкрыццё канферэнцыі ад ваеводы Генавефы Такарскай. Прывітальную прамову вымавіў таксама Рафал Собех – прадстаўнік Маршалка Люблінскага Ваеводства, Нам.Дырэктара Дэпартамента ЕСФ Люблінскага Маршалкоўскага Ураду і Томаш Ружняк – старшыня Еўрапейскага Дому Сустрэч – Фонд Новы Стаў Удзельнікі канферэнцыі паглядзелі відэа-рэпартаж „Іншаземцы на люблінскім рынку працы”, які быў рэялізаваны ў рамках праекта і датычыў пытанняў, якія вырашаліся праектам. Сваі выступленні мелі таксама партнёры праекта Прысутнічалі таксама нашыя ўсходнія партнёры. Максім Філяк – дырэктар Захадна-Украінскага Рэсурснага Цэнтра ў Львове, падзяліўся сваім вопытам супрацоўніцтва і ўдзелу ў розных марапрыемствах праекта, Сяргей Дзяжурка - дыректар Грамадскай арганізацыі „Гуманітарны мост” з Брэста і Святлана Зыма - кіраўнік Бюро кар’ер Валынскага нацыянальнага Універсітэта імя Л. Украінкі ў Луцку. Канферэнцыю завершыла Прэзентацыя дзеянняў, рэалізаваных у рамках праекта, якую правёў Конрад Канефал – дырэктар Інстытута Рынку Працы - Фонд Новы Стаў Праект „Трансмежны цэнтр падтрымкі рынку працы” з'яўляўся прасторай абмену вопытам і рэкламы добрых практык, а таксама будавання супрацоўніцтва ўстановаў Любліншчыны з нашымі ўсходнімі суседзямі. Вынік дзеяння праекта – утварэнне сеткі партнёрстваў і супольнае планаванне наступных польска-беларуска-украінскіх праектаў.
Media o projekcie i konferencji podsumowującej
ПРЭЗЕНТАЦЫІ ПА ВЫНІКАХ ДЗЕЯННЯ ПРАЕКТА ВАРШТАТЫ „Твая кар’ера ў Тваіх руках" /.wmv/
ТАК МЫ АБ’ЯЎЛЯЛІ ПРА КАНФЕРЭНЦЫЮ ...
Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
|