ПРАДПАСЫЛКА
1. Мае абяцанне, або прадоўжанае абяцанне выдачы дазволу на працу, або пісьмовую заяву працадаўца аб намеры даручэння іншаземцу выканання працы, калі дазвол на працу не патрэбны.
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
- Заява аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час, паданую на фармуляры, якая паказвае, што акалічнасць, якая з'яўляецца падставай прэтэндавання на гэты дазвол, абгрунтоўвае пражыванне на тэрыторыі РП тэрмінам даўжэйшым чым 3 месяца.
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара.
- Абяцанне, або прадоўжанае абяцанне выдачы дазволу на працу, або пісьмовую заяву працадаўца аб намеры даручэння іншаземцу выканання працы, калі дазвол на працу не патрэбны. У выпадку іншаземцаў, якія выконваюць або збіраюцца выконваць працу ў створаным імі камандытным таварыстве, камандытна-акцыйным таварыстве, таварыстве з абмежаванай адказнасцю, акцыянерным таварыстве, або ў такім таварыстве, да якога далучылі, ці прынялі, ці атрымалі яга ўдзелы або акцыі – таксама дакументы, якія пацвярджаюць, што дзейнасць таварыства будзе карыснай для народнай гаспадаркі, а асабліва пасадзейнічае ўзросту інвістыцый, трансферных тэхналогій, увядзенню карысных іннавацый, або стварэнню новых месцаў працы.
- Юрыдычны статус памяшкання,у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў пражывання.
УВАГА
За юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, не прызнаецца дамова карыстання кватэрай, хіба што карыстаецца член яго сям’і па зыходнай або ўзыходнай лініі, або муж ці жонка, або бацькі мужа ці жонкі, або брат ці сястра іншаземца.
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне стабільнымі і рэгулярнымі даходамі, якіх хопіць на пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне сябе і членаў сям’і, пакінутых на ўтрыманні іншаземца; умова валодання стабільнымі і рэгулярнымі даходамі, якіх хопіць на пакрыццё коштаў утрымання іншаземца і членаў сям’і, пакінутых на яго ўтрыманню, здзейснена тады, калі кошты ўтрымання іншаземца пакрывае член сям’і, абавязаны да яго ўтрымання, які жыве на тэрыторыі РП і мае мажлівасць справіцца з гэтым абавязкам; памер даходу пасля адняцця коштаў пражывання, прыпадаючага на кожнага члена сям’і, пакінутых на ўтрыманню іншаземца, або на іншаземца, калі з'яўляецца адзінокай асобай, павінна быць вышэйшая чым памер даходу, ад якога прызнаюцца грашовыя паслугі з сацыяльнай дапамогі на падставе закона ад 12 сакавіка 2004 г. аб сацыяльнай дапамозе ( З.В. Нум 64, паз.593, з пазн. зм. ).
- Дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў пражывання.
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне медыцынскім страхаваннем у разуменні правілаў аб усеагульным медыцынскім страхаванні, або пацвярджэнне пакрыцця страхоўшчыкам коштаў лячэння на тэрыторыі РП.
- Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.
- Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W),
- Пашпарт – неабходна падаць для агляду.
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|