Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ПРАЦЭДУРА І БЛАНКІ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА
ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ


ПРАДПАСЫЛКА

2. Вядзе прадпрымальніцкую дзейнасць на падставе правілаў, дзеючых у РП, карысную для народнай гаспадаркі, а асабліва пасадзейнічае ўзросту інвестыцый, трансферных тэхналогій, увядзенню карысных іннавацый або стварэнню новых месцаў працы.

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС

  1. Заява аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час, паданую на фармуляры, якая паказвае, што акалічнасць, якая з'яўляецца падставай прэтэндавання на гэты дазвол, абгрунтоўвае пражыванне на тэрыторыі РП тэрмінам даўжэйшым чым 3 месяца.
    Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
    Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах

  2. 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара.

  3. дакументы, якія пацвярджаюць, што іншаземец займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю на падставе існуючых у РП правілаў. Маецца на увазе доказ праўнай падставы для выканання прадпрымальніцкай дзейнасці, памеру гэтай дзейнасці, даходаў, якія яна прыносіць або стратаў, пацверджаных адпаведнымі дакументамі або пасведчаннем з падатковай інспекцыі.

  4. Дакументы, якія пацвярджаюць, што прадпрымальніцкая дзейнасць з'яўляецца карыснай для народнай гаспадаркі, а асабліва садзейнічае ўзросту інвістыцый, трансферных тэхналогій, увядзенню карысных іннавацый, або стварэнню новых месцаў працы.

  5. Юрыдычны статус памяшкання,у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў пражывання.

  6. Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне стабільнымі і рэгулярнымі даходамі, якіх хопіць на пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне сябе і членаў сям’і, пакінутых на ўтрыманні іншаземца ; умова валодання стабільнымі і рэгулярнымі даходамі, якіх хопіць на пакрыццё коштаў утрымання іншаземца і членаў сям’і, пакінутых на яго ўтрыманню, здзейснена тады, калі кошты ўтрымання іншаземца пакрывае член сям’і, абавязаны да яго ўтрымання, які жыве на тэрыторыі РП і мае мажлівасць справіцца з гэтым абавязкам ; памер даходу пасля адняцця коштаў пражывання, прыпадаючага на кожнага члена сям’і, пакінутых на ўтрыманню іншаземца, або на іншаземца, калі з'яўляецца адзінокай асобай, павінна быць вышэйшая чым памер даходу, ад якога прызнаюцца грашовыя паслугі з сацыяльнай дапамогі на падставе закона ад 12 сакавіка 2004 г. аб сацыяльнай дапамозе ( З.В. Нум 64, паз.593, з пазн. зм. ).

  7. Дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў пражывання.

  8. Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне медыцынскім страхаваннем у разуменні правілаў аб усеагульным медыцынскім страхаванні, або пацвярджэнне пакрыцця страхоўшчыкам коштаў лячэння на тэрыторыі РП.

  9. Абяцанне, або прадоўжанае абяцанне выдачы дазволу на працу ў выпадку адначасовага выканання працы іншаземцам (выконванне якой-небудзь функцыі ў кіраўніцтве юрыдычных асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю азначае выкананне працы іншаземцам, нп. функцыя генеральнага дырэктара, намесніка генеральнага дырэктара

  10. Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.

  11. Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W),

  12. Пашпарт – неабходна падаць для агляду.

  13. Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.

ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА


INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY