ПРАДПАСЫЛКА
5. З’яўляецца мужам або жонкай польскага грамадзяніна (-кі).
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
- Заява аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час, паданую на фармуляры, якая паказвае, што акалічнасць, якая з'яўляецца падставай прэтэндавання на гэты дазвол, абгрунтоўвае пражыванне на тэрыторыі РП тэрмінам даўжэйшым чым 3 месяца.
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара.
- Актуальнае пасведчанне аб шлюбе. У выпадку заключэння шлюбу за мяжой неабходна далучыць пасведчанне аб шлюбе, выпісанае па польскіх правілах аб актах грамадзянскага стану (пасведчанне аб шлюбе, выдадзенае на месцы ).
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне фінансавамі сродкамі ў памеры, неабходным на пакрыццё коштаў утрымання на тэрыторыі РП.
- Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.
- Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W),
- Пашпарт, выдадзены на прозвішча , якое іншаземец носіць пасля шлюбу – неабходна падаць для агляду.
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|