ПРАДПАСЫЛКА
6. Як член сям’і іншаземца, аб якім гаворыцца ў арт. 54 і які знаходзіцца на тэрыторыі РП, або знаходзіцца на гэтай тэрыторыі з мэтай далучэння да сям’і.
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
Заяву аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час для члена сям’і, які знаходзіцца на тэрыторыі РП або які знаходзіцца на гэтай тэрыторыі, падае іншаземец, які жыве на тэрыторыі РП :
- на падставе дазволу на жыхарства;
- а падставе дазволу на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС;
- ае статус эмігранта;
- е менш 2 гадоў на падставе дазволаў на пражыванне на акрэслены час, пры гэтым непасрэдна перад падачай заявы аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час для члена сям’і – на падставе дазволу, выданнага на тэрмін знаходжання не меншы чым год.
- Заява аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час, паданую на фармуляры, якая паказвае, што акалічнасць, якая з'яўляецца падставай прэтэндавання на гэты дазвол, абгрунтоўвае пражыванне на тэрыторыі РП тэрмінам даўжэйшым чым 3 месяца.
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара.
- Пацвярджэнне прапіскі, выданае праз уласцівы орган ўліку насельніцтва (датычыць як іншаземца – аўтара заявы, так і іншаземца, які знаходзіцца на тэрыторыі РП, якога датычыць заява ).
- Юрыдычны статус памяшкання,у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў пражывання.
УВАГА
За юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, не прызнаецца дамова карыстання кватэрай, хіба што карыстаецца член яго сям’і па зыходнай або ўзыходнай лініі, або муж ці жонка, або бацькі мужа ці жонкі, або брат ці сястра іншаземца.
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне стабільнымі і рэгулярнымі даходамі, якіх хопіць на пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне сябе і членаў сям’і, пакінутых на ўтрыманні іншаземца; умова валодання стабільнымі і рэгулярнымі даходамі, якіх хопіць на пакрыццё коштаў утрымання іншаземца і членаў сям’і, пакінутых на яго ўтрыманню, здзейснена тады, калі кошты ўтрымання іншаземца пакрывае член сям’і, абавязаны да яго ўтрымання, які жыве на тэрыторыі РП і мае мажлівасць справіцца з гэтым абавязкам; памер даходу пасля адняцця коштаў пражывання, прыпадаючага на кожнага члена сям’і, пакінутых на ўтрыманню іншаземца, або на іншаземца, калі з'яўляецца адзінокай асобай, павінна быць вышэйшая чым памер даходу, ад якога прызнаюцца грашовыя паслугі з сацыяльнай дапамогі на падставе закона ад 12 сакавіка 2004 г. аб сацыяльнай дапамозе ( З.В. Нум 64, паз.593, з пазн. зм. ).
- Дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў пражывання.
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне медыцынскім страхаваннем у разуменні правілаў аб усеагульным медыцынскім страхаванні, або пацвярджэнне пакрыцця страхоўшчыкам коштаў лячэння на тэрыторыі РП.
- Пасведчанне аб шлюбе – калі заява датычыць мужа ці жонкі. Шлюб павінен быць прызнаны правам РП. Пасведчанне аб шлюбе павінна быць выпісана па польскіх правілах аб актах грамадзянскага стану.
- Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга дзіцяці або непаўналетняга дзіцяці, якога ўсынавіў іншаземец – які падае заяву, і асобы, якая знаходзіцца з ім у шлюбе, прызнаным правам РП.
- Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга дзіцяці іншаземца – які падае заяву, у тым ліку таксама дзіцяці, якога ўсынавіў, які знаходзіцца на яго ўтрыманні, над якім чужаземец ажыцяўляе фактычную бацькоўскую ўладу, а таксама ( у залежнасці ад сітуацыі ), згода асобы, якая ажыцяўляе над дзіцем бацькоўскую ўладу.
- Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга дзіцяці, у тым ліку таксама ўсыноўленага дзіцяці асобы, знаходзіцца ў шлюбе, прызнаным правам РП, з іншаземцам – аўтарам заявы, які знаходзіцца на ўтрыманню гэтай асобы, над якім гэта асоба ажыцяўляе фактычную бацькоўскую ўладу, а таксама ( у залежнасці ад сітуацыі ), згода асобы, якая ажыцяўляе над дзіцем бацькоўскую ўладу.
- Пастанаўленне суда, якое пацвярджае, што непаўналетняе дзіця, аб якім гаворыцца ў пункце 9 і ў пункце 10, з’яўляецца ўсыноўленым дзіцем
- Пасведчанне аб некаральнасці і адсутнасці падатковых абовязкаў перад краінай паходжання, выданае іншаземцу, якога датычыць заява, органам краіны яго паходжання.
- Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W).
- Пашпарт іншаземца, якога датычыць заява – неабходна падаць для агляду.
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.
- Дакументы, якія пацвярджаюць, што аўтар заявы жыве на тэрыторыі РП на падставе :
дазволу на жыхарства ( рашэнне аб выдачы дазволу на жыхарства, а таксама ксеракопія карты сталога жыхарства),
дазволу на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС ( рашэнне аб выдачы гэтага дазволу, а таксама ксеракопія карты жыхарства),
статусу эмігранта (рашэнне аб прызнанні статуса эмігранта ў РП )
не менш 2 гадоў на падставе дазволаў на пражыванне на акрэслены час, у гэтым непасрэдна перад падачай заявы аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час для члена сям’і – на падставе дазволу, выданнага на тэрмін знаходжання не меншы чым год ( рашэнне аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час).
УВАГА
Орган, які займаецца працэсам выдачы іншаземцу дазволу на пражыванне на акрэслены час, з мэтай далучэння да сям’і, які з’яўляецца мужам ці жонкай іншаземца і які жыве на тэрыторыі РП, устанаўлівае, ці шлюб не быў заключаны з мэтай абыходжання іншаземцам правілаў аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час на тэрыторыі РП. З гэтай мэтай праслухае мужа, або жонку, улічваючы акалічнасці, вышэйназваныя ў арт. 55 закона аб іншаземцах.
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|