ПРАДПАСЫЛКА
14. З’яўляецца ахвярай гандлю людзьмі ў разуменні Рашэння Агульнай Нарады ад 19 ліпеня 2002 г. ў справе барацьбы супраць гандлю людзьмі і здяйсняе разам наступныя ўмовы: знаходзіцца на тэрыторыі РП, пачаў супрацоўнічаць з адпаведным органам для правядзення працэсаў у справе барацьбы супраць гандлю людзьмі, не кантактуецца з асобамі, падазронымі ў выкананні забароненых учынкаў, звязаных з гандлем людзьмі – калі акалічнасць, якая з’яўляецца падставай на прэтэндаванне на гэты дазвол, даказвае яго пражыванне на тэрыторыі РП тэрмінам даўжэйшым чым 3 месяца.
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
- Заява аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час, паданую на фармуляры, якая паказвае, што акалічнасць, якая з'яўляецца падставай прэтэндавання на гэты дазвол, абгрунтоўвае пражыванне на тэрыторыі РП тэрмінам даўжэйшым чым 3 месяца .
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара .
- Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.
- Іншаземец, які з’яўляецца ахвярай гандлю людзьмі, павінен спаўніць разам наступныя ўмовы:
- знаходзіцца на тэрыторыі РП ,
- пачаў супрацоўнічаць з адпаведным органам для правядзення працэсаў ў справе барацьбы супраць гандлю людзьмі,
- не кантактуецца з асобамі, падазронымі ў выкананні забароненых учынкаў, звязаных з гандлем людзьмі.
- Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W).
- Пашпарт іншаземца, якога датычыць заява – неабходна падаць для агляду.
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.
- Пасведчанне аплаты пошліны за дазвол у памеры 340 зл.
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|