ПРАДПАСЫЛКІ
1. З’яўляецца непаўналетнім, народжанным на тэрыторыі РП дзіцем іншаземца, які мае дазвол на жыхарства.
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
- Заява аб выдачы дазволу на жыхарства, запоўненая на фармуляры, у якой падрабязна апісаны акалічнасці, якія з’яўляюцца падставай прэтэндавання на выдачу дазволу на жыхарства.
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара .
- Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга дзіцяці, якое пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі РП.
- Дакументы, якія пацвярджаюць, што непаўналетняе дзіця з’яўляецца дзіцем іншаземца, які мае дазвол на жыхарства (рашэнне аб выдачы дазволу на жыхарства юрыдычнаму прадстаўніку непаўналетняга дзіцяці).
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне фінансавымі сродкамі ў памеры, неабходным для пакрыцця коштаў знаходжання непаўналетняга іншаземца (сродкамі павінен валодаць юрыдычны прадстаўнік непаўналетняга дзіцяці, які мае дазвол на жыхарства).
- Юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў жыхарства. (Юрыдычны статус павінен ахопліваць непаўналетняе дзіця іншаземца).
За юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, не прызнаецца дамова карыстання кватэрай, хіба што карыстаецца член яго сям’і па зыходнай або ўзыходнай лініі, або муж ці жонка, або бацькі мужа ці жонкі, або брат ці сястра іншаземца.
- Натарыяльна пасведчаная згода аднаго з бацькоў на жыхарства дзіцяці на тэрыторыі РП.
- Актуальны пашпарт непаўналетняга іншаземца. Непаўналетні можа мець асабісты пашпарт або можа быць запісаны ў дакуменце юрыдычнага прадстаўніка, які падае заяву.
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.
УВАГА
Заяву падае юрыдычны прадстаўнік непаўналетняга іншаземца (маці або бацька).
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|