Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ПРАЦЭДУРА І БЛАНКІ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА
ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА


ПРАДПАСЫЛКІ

2. Знаходзіцца ў шлюбе, які заключыў з польскім грамадзянінам не менш чым 3 гады перад падачай заявы і непасрэдна перад падачай заявы знаходзіўся на тэрыторыі РП не менш 2 гадоў на падставе дазволу на пражыванне на акрэслены час.

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС

  1. Заява аб выдачы дазволу на жыхарства, запоўненая на фармуляры, у якой падрабязна апісаны акалічнасці, якія з’яўляюцца падставай прэтэндавання на выдачу дазволу на жыхарства.
    Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
    Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах

  2. 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара .

  3. Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.

  4. Дакументы, якія пацвярджаюць, што іншаземец знаходзіцца ў шлюбе, які заключыў з польскім грамадзянінам не менш чым 3 гады перад падачай заявы і непасрэдна перад падачай заявы знаходзіўся на тэрыторыі РП не менш 2 гадоў на падставе дазволу на пражыванне на акрэслены час, г.зн.: актуальнае пасведчанне аб шлюбе, а таксама рашэнне аб выдачы дазволу на пражыванне на акрэслены час.

  5. Юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў жыхарства. (Юрыдычны статус павінен ахопліваць непаўналетняе дзіця іншаземца).
    За юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, не прызнаецца дамова карыстання кватэрай, хіба што карыстаецца член яго сям’і па зыходнай або ўзыходнай лініі, або муж ці жонка, або бацькі мужа ці жонкі, або брат ці сястра іншаземца.

  6. Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне фінансавымі сродкамі ў памеры, неабходным для пакрыцця коштаў знаходжання на тэрыторыі.

  7. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць адукацыі або кваліфікацый.

  8. Пасведчанне аб некаральнасці, выданае адпаведным органам краіны паходжання.

  9. Даведка з падатковай інспекцыі аб адсутнасці падатковай запазычанасці ў адносінах да краіны паходжання або асобаў, якія там пражываюць.

  10. Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W).

  11. Пашпарт – неабходна падаць для агляду.

  12. Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.

    УВАГА
    Oрган, які вядзе працэс выдачы іншаземцу дазволу на жыхарства, які знаходзіцца ў шлюбе з польскім грамадзянінам, устанаўлівае, ці шлюб не быў заключаны з мэтай абыходжання іншаземцам правілаў аб выдачы дазволу на жыхарства на тэрыторыі РП. З гэтай мэтай праслухае мужа або жонку, улічваючы акалічнасці, вышэйназваныя ў арт. 55 закона аб іншаземцах.
    • чужаземец можа падаць заяву аб выдачы дазволу на жыхарства ў часе згодным з правам знаходжання на тэрыторыі РП ,
    • у адпаведным фрагменце заявы неабходна падаць дакладную інфармацыю аб падарожжах і знаходжаннях за мяжой на працягу астатніх 5 гадоў.

ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА


INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY