ПРАДПАСЫЛКІ
3. Непасрэдна перад падачай заявы бесперапынна знаходзіўся/лася на тэрыторыі РП на працягу не менш 10 гадоў на падставе згоды на ўмоўнае (дапушчальнае) знаходжанне, або праз 5 гадоў у сувязі з атрыманнем статуса эмігранта.
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
- Заява аб выдачы дазволу на жыхарства, запоўненая на фармуляры, у якой падрабязна апісаны акалічнасці, якія з’яўляюцца падставай прэтэндавання на выдачу дазволу на жыхарства.
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара .
- Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.
- Дакументы, якія пацвярджаюць, што іншаземец непасрэдна перад падачай заявы бесперапынна знаходзіўся на тэрыторыі РП на працягу не карацей 10 гадоў на падставе згоды на ўмоўнае (дапушчальнае) знаходжанне, або на працягу 5 гадоў у сувязі з атрыманнем статуса эмігранта (рашэнне аб выдачы згоды на ўмоўнае (дапушчальнае) знаходжанне ў сувязі з разглядам заявы аб наданні статуса эмігранта або аб наданні статуса эмігранта ў РП, а таксама ксеракопія актуальнай карты знаходжання – для агляду неабходна падаць кару знаходжання). У залежнасці ад сітуацыі, даведку, якая пацвярджае працягласць працэса аб наданні статуса эмігранта.
- Юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў жыхарства. (Юрыдычны статус павінен ахопліваць непаўналетняе дзіця іншаземца).
За юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, не прызнаецца дамова карыстання кватэрай, хіба што карыстаецца член яго сям’і па зыходнай або ўзыходнай лініі, або муж ці жонка, або бацькі мужа ці жонкі, або брат ці сястра іншаземца.
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне фінансавымі сродкамі ў памеры, неабходным для пакрыцця коштаў знаходжання на тэрыторыі.
- Пасведчанне, якое пацвярджае выпаўненне падатковых абовязкаў у адносінах да Дзяржаўнай Казны (Пасведчанне з адпаведнай Падатковай Інспекцыі на бланку ZAS-W).
- Пашпарт або женеўскі дакумент падарожжа – неабходна падаць для агляду.
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта або женеўскага дакумента падарожжа ў 2 экзэмплярах.
УВАГА
• чужаземец можа падаць заяву аб выдачы дазволу на жыхарства ў часе згодным з правам знаходжання на тэрыторыі РП ,
• у адпаведным фрагменце заявы неабходна падаць дакладную інфармацыю аб падарожжах і знаходжаннях за мяжой на працягу астатніх 5 гадоў.
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|