ПРАДПАСЫЛКІ
4. З’яўляецца дзіцем польскага грамадзяніна і застаецца пад яго бацькоўскай апекай.
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
ЗАЯВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПРАЖЫВАННЕ НА АКРЭСЛЕНЫ ЧАС
- Заява аб выдачы дазволу на жыхарства, запоўненая на фармуляры, у якой падрабязна апісаны акалічнасці, якія з’яўляюцца падставай прэтэндавання на выдачу дазволу на жыхарства.
Заяву неабходна запоўніць друкаванымі літарамі і падрабязна абгрунтаваць.
Заяву неабходна падаць ў 4 экзэмплярах
- 4 актуальных фотаздымка асобаў, якіх гэта заява датычыцца, непашкоджаных, выразных, каляровых, памерам 4, 5 см x 3, 5 см, якія прадстаўляюць асобу, якая знаходзіцца цэнтральна, без акуляраў з цёмным шклом, каб паказвала левы паўпрофіль з выразнымі вачыма, а таксама левым вухам, з захаваннем раўнамернага асвятлення твара .
- Пасведчанне з органа ўліку насельніцтва, якая пацвярджае выкананне абавязку прапіскі.
- Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці польскага грамадзяніна.
- Ксеракопія пасведчанне асобы юрыдычнага прадстаўніка дзіцяці, які з’яўляецца польскім грамадзянінам (пасведчанне асобы для агляду ), а таксама заява аб тым, што дзіця знаходзіцца пад яго бацькоўскай уладай.
- Натарыяльна пасведчаная згода аднаго з бацькоў на жыхарства дзіцяці на тэрыторыі РП.
- Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне фінансавымі сродкамі ў памеры, неабходным для пакрыцця коштаў знаходжання на тэрыторыі.
- Юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць памер коштаў жыхарства. (Юрыдычны статус павінен ахопліваць непаўналетняе дзіця іншаземца).
За юрыдычны статус памяшкання, у якім знаходзіцца іншаземец або плануе знаходзіцца, не прызнаецца дамова карыстання кватэрай, хіба што карыстаецца член яго сям’і па зыходнай або ўзыходнай лініі, або муж ці жонка, або бацькі мужа ці жонкі, або брат ці сястра іншаземца.
- Актуальны пашпарт дзіцяці або запіс дзіцяці ў пашпарце юрыдычнага прадстаўніка дзіцяці, які падае заяву
- Ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта ў 2 экзэмплярах.
УВАГА
Заяву падае юрыдычны прадстаўнік непаўналетняга іншаземца (маці або бацька).
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ
ПРАЦЭДУРА ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ЗНАХОДЖАННЯ ІНШАЗЕМЦА – ПАСТАЯННАЕ ЖЫХАРСТВА
|