Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ТРАНСГРАНІЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ

Люблін 15.05.2008 гадз. 10.00-17.00
Кірмаш працы
Спартыўна-выставачная зала “Глобус“ вул. Казімежа Велькего 10 у Любліне

IRP

PRAWIDŁOWE DZIAŁANIE POWIĘKSZEŃ - PO CAŁKOWITYM ZAŁADOWANIU STRONY

Кірмаш Працы быў адрасаваны да асоб беспрацоўных і тых, хто шукае працу, да працадаўцаў з Любліна, Люблінскай вобласці і ўсей Польшчы, а таксама працаўнікоў устаноў па працаўладкаванні, агенстваў пасярэдніцтва працы і студэнцкіх бюро кар'ер з Украіны і Беларусі.

У Кірмашы Працы ўдзельнічала больш 90 экспанентаў, якія прапанавалі працу і навучанне ўсім зацікаўленым. Сярод замежных гасцей прысутнічалі працаўнікі Цэнтраў Занятасці з Украіны (Львоў, Луцк, Ковель), прадстаўнікі агенстваў пасярэдніцтва працы з Украіны і Усеўкраінскага агенства пп. заробкавай міграцыі, Захадна-Украінскага Рэсурснага Цэнтра, маладзёжных арганізацый з Украіны, а таксама грамадскай арганізацыі прадпрымальных жанчын і прафсаюза з Беларусі.

Мерапрыемства прыцягнула ўвагу прадстаўнікоў сродкаў масавай інформацыі - на Кірмашы прысутнічалі карэспандэнты газеты „Праца і адукацыя за мяжой ” з Украіны, газеты „Брэсцкі Кур'ер” з Беларусі і польскага тэлебачання (TVP1).

Д-р Іванна Шубіна, каардынатар Кансультацыйнага Пункта, і дыректар Інфармацыйнага Пункта Europe Direct у Любліне Яраслаў Шчапаняк выставілі свой стенд. Па пытаннях, звязаных з працэдурамі легалізацыі працаўладкавання іншаземцаў у Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза, парады давалі працаўнікі Інстытута Рынку Працы і Europe Direct. Таксама былі даступныя інфармацыйныя матэр'ялы, якія датычаць легальнага знаходжання і працаўладкавання іншаземцаў ў Польшчы, а таксама прыняцця на працу ў Европе.

Зацікаўленых Кірмашом людзей было шмат – як працадаўцаў, так і студэнтаў. Не засталіся без увагі польскія, украінскія і белорускія СМІ. Удзел у Кірмашы Працы пацвердзіў неабходнасць правядзеня падобных мерапрыемстваў, а таксама дазволіў працадаўцам, зацікаўленым працаўладкаваннем іншаземцаў з Украіны і Беларусі, наладзіць супрацоўніцтва з агенствамі пасярэдніцтва працы з Украіны, якія займаюцца працаўладкаваннем за мяжой.

IRPIRPIRPIRPIRP
IRPIRPIRPIRPIRPIRP
PRAWIDŁOWE DZIAŁANIE POWIĘKSZEŃ - PO CAŁKOWITYM ZAŁADOWANIU STRONY


TAK ZAPOWIADALIŚMY TARGI ...

Для каго кірмаш?

  1. Для беспрацоўных і тых, хто шукае працу
  2. Для працадаўцаў з Любліна, Люблінскага ваеводства і ўсей Польшчы
  3. Для працаўнікоў устаноў па працаўладкаванні, агенстваў пасрярэдніцтва працы і студэнцкіх бюро кар'ер з Украіны і Беларусі

Больш 90 экспанентаў будзе прапанаваць працу тым, хто яе шукае. Рынкі працы гэта магчымасць кантакта многіх працадаўцаў і тых, хто шукае працу, у адным месцы і часе.

У гэтым годзе прымуць удзел працаўнікі ўстаноў па працаўладкаванні, агенстваў пасрярэдніцтва працы і студэнцкіх бюро кар'ер з Украіны і Беларусі. Яны пазнаемяцца з арганізацыяй гэтага тыпу мерапрыемстваў і возьмуць аферты працы польскіх працадаўцаў у свае краіны. Для прадпрымальінікаў-суайчыннікаў гэта будзе повад зацікавіць сваей прапановай працаўнікоў з усходу.

Па пытаннях, звязаных з працэдурамі легалізаціі працаўладкавання іншаземцаў, будуць даваць парады працаўнікі Інстытута Рынка Працы каля спецыяльнага стэнда.

Кірмаш працы будзе адным з элементаў праграмы вучэбнага візіта працаўнікоў украінскіх і беларускіх установаў працы ў Гарадскім Цэнтры Занятасці ў Любліне.

Арганізатар:

Гарадскі Цэнтр Занятасці ў Любліне

Суарганізатары:

Ваеводскі Ваенны Штаб у Любліне
Люблінскі Аддзел Дабраахвотных Группаў Працы
Інстытут Рынка Працы - Фонд Новы Стаў
Фонд Fuga Mundi


Запрашаем таксама на канферэнцыю
"Выбраныя аспекты заробкавай міграцыі Палякаў, Украінцаў і Беларусаў",
якая адбудзецца 16-17 траўня 2008 г .

Болей пра канферэнцыюі


Do pobrania

Анкета ўдзельнікаў для працадаўцаў
Анкета ўдзельнікаў для гасцей з Украіны і Беларусі

Кантакт:

Па-польску: Конрад Канэфал, 81 536 10 95
па-руску і па-украінску: Іванна Шубіна, 81 536 10 97

Projekt współfinansowany z Europejskiego Funduszu Rozwoju Regionalnego
w ramach inicjatywy wspólnotowej INTERREG Unii Europejskiej




INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY